Здароўе

У Беларусі зафіксавалі новы штам кавіду. Вось што пра яго вядома

У свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду. Заходнія крыніцы называюць яго «дэльта плюс», але беларускія медыкі далі яму назву «дэльта лайт». Афіцыйна ж гэты штам вядомы пад шыфрам AY.4.2.

Фота depositphotos.com

Строга кажучы, «дэльта лайт» — гэта не зусім новы штам кавіду, а мутацыя штама «дэльта», сумна вядомага за кошт сваёй надта лёгкай перадачы. Найбольш актыўна «дэльта лайт» распаўсюджваецца ў Брытаніі. Упершыню ён быў ідэнтыфікаваны ў ліпені 2021 года і з гэтага часу пачаў павольна распаўсюджвацца, піша ВВС.

Пакуль што навукоўцы яшчэ вывучаюць тое, наколькі лёгка перадаецца «дэльта лайт». Хутчэй за ўсё, штам сапраўды больш заразны, чым першапачатковая «дэльта», але розніца ў заразнасці складае не больш за 10%. Што датычыцца структуры віруснай часцінкі, то AY.4.2 адрозніваецца ад «дэльты» наяўнасцю новых мутацый у шыпавідным бялку — элеменце, з дапамогай якога вірус трапляе ў клеткі.

У Брытаніі «дэльта плюс» абвешчаная штамам, што знаходзіцца пад павышаным кантролем, але СААЗ пакуль што не прызнала AY.4.2 варыянтам, які выклікае асцярогу. Калі б штам атрымаў такі статус ад СААЗ, гэта значыла б, што арганізацыя лічыць яго здольным хутка распаўсюджвацца, выклікаць больш цяжкае цячэнне хваробы, чым іншыя штамы, або не рэагаваць на вакцыны. Пакуль няма прыкмет, што «дэльта лайт» здольная на гэта.

Cімптомы

Лічыцца, што большасць сімптомаў AY.4.2 супадае з прыкметамі «дэльты». Гэты штам, у сваю чаргу, мае іншыя сімптомы, чым першапачатковы штам кавіду «альфа». Напрыклад, для «дэльты» характэрныя галаўны боль, насмарк і боль у горле, у той час як «альфа» часцей праяўляецца праз кашаль, ліхаманку і страту пачуццяў смаку ці нюху.

Аднак ёсць даныя і пра сімптомы, што характэрныя менавіта для «дэльты лайт». Такімі называюць боль у жываце, млоснасць і ваніты, страту апетыту, боль у суставах і праблемы са слыхам.

Пакуль што медыкі не бачаць прычын панікаваць праз з’яўленне новага штама. Варта працягваць выконваць тыя ж меры перасцярогі, што і раней: насіць маску ў людных месцах, адкрываць вокны і дзверы, калі сустракаецеся ў памяшканні з іншымі людзьмі, і сыходзіць на самаізаляцыю пры наяўнасці сімптомаў кавіду.

Што ўратавала Беларусь ад самай вялікай хваробы ў XIV стагоддзі

Колькі трэба спаць, каб зберагчы мозг ад дэменцыі

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю10

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць