Улада

Праект абноўленай Канстытуцыі абяцалі апублікаваць у першай палове снежня. Дык калі ж?

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка абяцаў, што праект абноўленай Канстытуцыі прэзентуюць у першай палове снежня. Гэта ж «Нашай Ніве» пацвярджалі члены канстытуцыйнай камісіі. Ды і сам Лукашэнка на самым пачатку снежня завяраў: засталося два тыдні. Час мінуў, а праекта няма, пры гэтым да лютаўскага рэферэндуму застаецца ўсё менш. Дык калі беларусы ўсё ж змогуць азнаёміцца з дакументам?

Фота: president.gov.by.

Спыталі ў аднаго з членаў канстытуцыйнай камісіі Юрыя Васкрасенскага.

«Чакаем са дня на дзень літаральна. З чым звязаная затрымка? З тым, што Канстытуцыя не пішацца на каленцы. І ў тым ліку праект яе. Яго лепш лішні раз выверыць, каб потым было менш заўваг. Унутры камісіі дыскусійных пытанняў наконт зместу не засталося, толькі пытанні стылістычнага характару».

На просьбу ўдакладніць новую дату публікацыі Юрый Васкрасенскі назваў арыенцір: да Раства. 

«Гэта дакладна адбудзецца ў снежні. Хутчэй за ўсё, на наступным тыдні — да Раства. Мы думаем, тым, каму працэс канстытуцыйны цікавы, хопіць часу, каб цягам месяца даслаць свае прапановы, заўвагі. Зацікаўленым людзям будзе ўсё роўна, калі праект будзе апублікаваны — пад Новы год ці Вялікдзень. Яны так ці інакш будуць удзельнічаць у абмеркаванні».

Да рэферэндуму пара месяцаў. Гэта нармальна, што праект Канстытуцыі дагэтуль не апублікаваны?

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю10

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля13

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць