Эканоміка

Крыніцы: Трубу набліжанага да Лукашэнкі Вераб'я разбамбілі ва Украіне. Там было дызелю на $10 мільёнаў

Як стала вядома «Нашай Ніве», пры бамбёжках Украіны, яшчэ на самым старце вайны, пацярпеў нафтаправод «ПрыкарпатЗахадТранс», які Украіна мелася адабраць у беларускага мультымільянера Мікалая Вераб'я згодна з рашэннем украінскай Рады нацыянальнай бяспекі. 

Нафтапровад мелі перадаць «Укртранснафце» з мэтай далейшага продажу ці перадачы ў кіраванне. Пры гэтым карыстацца гэтай маёмасцю ўкраінцы не маглі. 

«У нафтаправодзе заставаўся дызель, які належаў Вераб'ю, на суму прыкладна $10 мільёнаў. Як лічыцца, пры пашкоджаннях трубы пацярпеў гэты аб'ём. Зрэшты, у тым, што ён і так змог бы нешта забраць, вялікія сумневы — ва Украіне арыштавалі і нацыяналізавалі газавозы Вераб'я», — паведаміла «Нашай Ніве» абазнаная крыніца. 

Верабей пачаў кантраляваць трубу ва Украіне пасля ўгоды ў 2019-м, калі яго нафтабітумны завод купіў 51% у статутным капітале «ПрыкарпатЗахадТранса».

Верабей — ураджэнец Украіны, выхадзец з колаў, што круціліся вакол «Нафтана» ў 1990-х.

Незразумелая прырода яго сувязяў ва Украіне. Часам яму прыпісваюць ледзь не сваяцтва з «кумам Пуціна» Віктарам Медведчуком.

Лічыцца, што трубаправод «ПрыкарпатЗахадТранс» Медвядчук прадаў Вераб'ю для адводу вачэй. 

Асноўны бізнэс Вераб'я — аптовы гандаль расійскімі нафтапрадуктамі на беларускім рынку і іх экспарт за мяжу. 

Вераб'я, як і Алексіна, звязваюць са скандалам з «прысадкамі» і «растваральнікамі». Гэтыя людзі вельмі блізкія і маюць супольныя актывы. Напрыклад, разам валодаюць так званым «Аршорам» — ільготнай эканамічнай зонай пад Оршай.

Хто мае ў Беларусі права займацца высокадаходным нафтавым бізнэсам, вырашае асабіста Аляксандр Лукашэнка. Верабей такое права атрымаў.

Да вайны Украіна была асноўным рынкам для беларускіх нафтапрадуктаў. Пасля пачатку ваенных дзеянняў пастаўкі іх ва Украіну спыніліся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

Украінцы знішчылі расійскі самалёт і радыёлакацыйны комплекс у акупаваным Крыме4

У Мінску адкрыўся рэстаран-музей піва. У ім чатыры тэматычныя залы6

У якім горадзе Еўрасаюза на першым месцы беларускі бізнэс?7

Для беларусаў у роўмінгу ў Расіі хутка скасуюць «перыяд астуджэння»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць