Памёр Якуб Конан — апошні беларус-удзельнік бітвы пад Монтэ-Касіна
Яму было 99 гадоў. Пахавалі ў Беразінскім, што пад Маладзечнам.
Ён пахаваны 21 чэрвеня на могілках каля мястэчка Беразінскае ў Маладзечанскім раёне, дзе ён жыў апошнія гады. Яму было 99 гадоў.
Вайскоўца пахавалі 21 чэрвеня у ганаровым месцы — каля самай царквы. На жалобе прысутнічаў ваенны аташэ пасольства Польшчы ў Беларусі. Ніхто з прысутных на пахаванні не захацеў паехаць на могілкі — усе ішлі пешшу.
— Было прыемна, што вайсковы аташэ прывёз вельмі прыгожы вянок з уплеценым
Якуб Конан памёр каля 11 раніцы 20 чэрвеня. Паводле слоў Барыса Бароўскага, апошнія гады ў вайскоўца было няважнае здароўе, але аб ім клапаціліся сын і нявестка, ды і ўсе жыхары мястэчка вельмі шанавалі салдата.
* * *
Якуб Конан — нарадзіўся 28 сакавіка 1913 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Міхалова (цяпер — Маладзечанскі раён).У 1936–37 адбываў службу ў Войску Польскім. У
У 1958 яго вызвалілі, але выдалі ваенны білет, у якім адзначылі, што ён ў Вялікай Айчыннай вайне не ўдзельнічаў.
***
Пра
«Забыць такое немагчыма. Я быў у палку лёгкай артылерыі. Перад намі выступіў англійскі генерал і сказаў: „Салдаты, вы не ведаеце, што чакае вас у гэтую ноч… У многіх дамах не дачакаюцца сыноў, братоў… З Богам!“.
Гэта была ноч на 10 мая 1944 года, калі ў ваколіцах горада цвілі чырвоныя макі. Гітлераўцы ўмацаваліся ў гарах, іх пазіцыя была больш зручная. Мы ж знаходзіліся на раўніне. Артпадрыхтоўку праводзілі толькі ноччу, пушкі закопвалі ў зямлю. У гэтую ноч я выпусціў з пушкі каля 800 снарадаў. Ствалы награваліся так, што на іх лілі халодную ваду, каб астудзіць. Горад быў поўнасцю спалены. Пасля таго, як нашыя танкі абышлі ворага з тылу і пайшлі на варожыя пазіцыі, наступіў карэнны пералом у баі. Нам удалося захапіць у палон камандуючага фронтам. Хоць і з вялізнымі стратамі і ахвярамі, перамогу мы ўсё ж вырвалі. Там мы і сустрэлі перамогу. Званілі ўсе касцёлы! Чуліся крыкі радасці, гучалі мірныя стрэлы».
Каментары