Прэзідэнт Венесуэлы адмяніў удзел у Генасамблеі ААН, баючыся правакацый
Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура адмяніў удзел у паседжанні Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, баючыся правакацый супраць сябе.
Пра гэта паведамляе France 24.
Па словах Мадуры, адна з магчымых правакацый была звязаная з кампаніяй у міжнародных СМІ, а іншая — з імаверным нападам на прэзідэнта. «Мы паедзем у іншы час, калі будзем мець гарантыю бяспекі супраць гэтых груп вар’ятаў», — заявіў ён.
Акрамя таго, прэзідэнт Венесуэлы заявіў, што яго адміністрацыя падрыхтавала санкцыі супраць кампаніі Airbus у сувязі з тым, што ёю былі дапушчаныя пралікі пры тэхнічным абслугоўванні прэзідэнцкага авіялайнера.
Раней афіцыйны Каракас звярнуўся да генсека ААН з просьбай аб прадстаўленні гарантый для дэлегацыі Венесуэлы на бяспечнае наведванне Нью-Ёрка ў рамках сесіі Генасамблеі ААН.
Каментары