Свет55

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся

Кіраўніца знешняй палітыкі Еўрапейскага Саюза Кая Калас заявіла ў інтэрв'ю Reuters, што ЗША і Ізраіль пачалі вайну супраць Ірана без узгаднення з Еўропай, нягледзячы на спробы еўрапейскіх лідараў адгаварыць іх ад эскалацыі.

Кая Калас. Фота: AP Photo/Virginia Mayo

Па словах Каі Калас, краіны ЕС не былі падключаныя да прыняцця рашэння і нават спрабавалі пераканаць Вашынгтон не пачынаць канфлікт.

Яна падкрэсліла, што Еўропа не заўсёды разумее дзеянні ЗША, асабліва з улікам непрадказальнай палітыкі Дональда Трампа, але ўжо да ўсяго гэтага прызвычаілася і рэагуе на яго дзеянні больш спакойна, чым раней.

Калас заклікала як мага хутчэй спыніць вайну, адзначыўшы, што канфлікты лёгка пачаць, але вельмі цяжка завяршыць. ЕС зараз вядзе кансультацыі з краінамі Блізкага Усходу, у тым ліку з дзяржавамі Персідскага заліва, Іарданіяй і Егіптам, каб знайсці дыпламатычнае рашэнне, якое дазволіць усім бакам выйсці з сітуацыі без страты твару.

Асобную ўвагу яна звярнула на Армузскі праліў, які Іран часткова блакуе. Гэта ўжо ўплывае на Еўропу праз рост цэн на энергарэсурсы. Еўрапейскія краіны не гатовыя рызыкаваць сваімі вайскоўцамі ў гэтым рэгіёне і аддаюць перавагу дыпламатычным шляхам.

У якасці магчымай мадэлі вырашэння праблемы Калас прапанавала выкарыстаць прыклад «збожжавай здзелкі», якая дазваляла Украіне нават пасля пачатку вайны з Расіяй бяспечна экспартаваць прадукцыю праз Чорнае мора. Паводле яе, ААН ужо працуе над падобнымі варыянтамі, але шмат што залежыць ад пазіцыі Ірана і суседніх краін.

У цэлым ЕС імкнецца выступіць пасярэднікам і дапамагчы спыніць канфлікт, не ўцягваючыся ў ваенныя дзеянні.

Каментары5

  • бабруйчанін
    17.03.2026
    Пастмадэрнісцкі вуаерызм
    Шмат дапамогло " дзевачкам і хлопчыкам" ??? бамбаванне Ісраіля і яго памагатага Трампа???
    Ці ліцымерныя звароты апасля ..да " нарота Ірана" ???
  • Зянон
    18.03.2026
    У Эўропе амаль няма палітыкаў, а ў асноўным адныя бюракраты, якія дагэтуль займаюцца антыхрысьціянскай чэмберленаўшчынай.
  • Facepalm
    18.03.2026
    Здавалася, што яна разумная жанчына, але ... Мабыць , ёй падобным асобам трэба пажыць у мусульманскiх краiнах нейкi час - каб лепш зразумець усю прывабнасць каменнага веку, ахахах. Не фанатка Трампа, але ен усе зрабiу правiльна

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў70

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы5

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду9

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь29

Украіна заклікала пазбавіць Расію статусу пастаяннага члена Рады бяспекі ААН8

Чаму амаль усе людзі — праўшуны? Навукоўцы нарэшце разгадалі таямніцу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў70

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць