Эканоміка1616

Расія пагражае прыняць меры наконт беларускай малочнай прадукцыі

Расія можа ўвесці пэўныя меры адносна беларускай малочнай прадукцыі для аховы рынку ад нядобрасумленнай канкурэнцыі, заявіў віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч на з'ездзе Нацыянальнага саюза вытворцаў малака сёння ў Маскве.

«Што да канкрэтных мер адносна нядобрасумленнай канкурэнцыі на рынках. Згадвалася Беларусь — паводле нашых ацэнак, тут ёсць нядобрасумленная канкурэнцыя, і наш рынак ад гэтага церпіць. Хутчэй за ўсё, нам давядзецца прымаць пэўныя меры ў адказ у дачыненні да партнёраў з Беларусі», — цытуе Дварковіча агенцтва Прайм.

Пры гэтым віцэ-прэм'ер адзначыў: меры будуць накіраваныя або наўпрост на малочную прадукцыю, або па іншых кірунках супрацоўніцтва.

У верасні 2013 года Расспажыўнагляд заявіў аб наяўнасці прэтэнзій да якасці беларускай малочнай прадукцыі. Ведамства паведамляла, што толькі ў Маскоўскай вобласці з 240 узораў беларускай прадукцыі, праверанай за апошні час, 30% не адпавядалі патрабаванням якасці і бяспекі.

Аб сваіх прэтэнзіях да якасці малочнай прадукцыі ў рамках Мытнага саюза ў канцы снежня мінулага года заяўляў і Рассельгаснагляд.

Паведамлялася, у прыватнасці, што ў малочнай прадукцыі на тэрыторыі МС былі выяўлены антыбіётыкі ў колькасці, якая шматразова перавышае дапушчальную норму. У сувязі з гэтым Рассельгаснагляд заявіў аб намеры ўзмацніць у 2014 годзе кантроль за якасцю малочнай прадукцыі ў Мытным саюзе.

14 студзеня першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Марыніч заявіў, што Беларусь павінна ўзмацняць сваю прысутнасць на расійскім рынку. «Мы сёння ведаем, што дэфіцыт у Расіі складае амаль 8-9 мільёнаў тон. Не будзем пастаўляць мы — паставяць іншыя, але калі мы члены Мытнага саюза, мы ў адной звязцы, значыць, мы маем прыярытэтнае права», — сказаў Марыніч.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, якія траўмы атрымаў новы вярхоўны лідар Ірана2

У Гомелі жанчына занесла свайго сабаку на стрыжку да грумеркі. Забрала ўжо мёртвага

Турчын даручыў МЗС пераконваць Захад у тупіковасці санкцый13

Расійскі ўрад збіраецца зрэзаць 10% бюджэту5

Мікола Статкевіч стаў лаўрэатам прэміі Homo Homini 2026

«Шмат бландзінаў і смачны шакалад». Дзяўчына пералічыла стэрэатыпы пра Беларусь — вось што ёй адказалі7

Блогерка засталася ў захапленні ад крамы з таварамі, вырабленымі зняволенымі — яе радасць не зразумелі10

Расія кансультуе Іран, як абыходзіцца з іранскімі дронамі1

У Мінску прачнуліся вожыкі ФОТА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць