Кубракоў: Затрыманыя людзі, якія заклікалі ў інтэрнэце да акцый пратэсту падчас УНС

Скрыншот ОНТ
Міліцыя затрымала каля пяці чалавек за заклікі ў інтэрнэце выходзіць на акцыі ў перыяд Усебеларускага народнага сходу, паведаміў ria.ru кіраўнік МУС Іван Кубракоў.
Па яго словах, былі затрыманыя тыя, хто заклікаў здзяйсняць супрацьпраўныя дзеянні.
— Тыя людзі, якія заклікалі да парушэння парадку, хаваліся пад рознымі нікамі, самі нікуды не выходзячы. У дачыненні да іх праводзіцца разбіральніцтва, — сказаў Кубракоў.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары