Грамадства

Беларускім школьнікам рэкамендуюць расказваць пра загінулых ва Украіне расійскіх салдат і афіцэраў

У телеграм-канале «МотолькоПомоги» сёння з'явілася інфармацыя пра тое, што ў школах Мінскага раёна правядуць «урок добраахвотніцтва» ў падтрымку «вайскоўцаў, якія праводзяць спецаперацыю на тэрыторыі Украіны». Ліст з адпаведнымі інструкцыямі нібыта за подпісам (якога, зрэшты, на паперы няма) загадчыцы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі Мінскага райвыканкама Наталлі Міхадзюк быў разасланы па школах. Ці сапраўды быў такі дакумент і што гэта значыць, разбіралася Zerkalo.io.

Падчас «урока добраахвотніцтва» дзецям, паводле дакумента, павінны расказаць пра загінулых падчас вайны ва Украіне расійскіх салдат і афіцэраў, а таксама прапанаваць напісаць лісты падтрымкі «вайскоўцам, якія праводзяць спецаперацыю на тэрыторыі Украіны». 

Акрамя гэтага, вучням мусяць расказаць, як правесці «добраахвотніцкую акцыю» з хэштэгам ZА_МИР.

У разасланым дакуменце адзначалася, што правесці ўрок неабходна ў мэтах «стварэння ўмоў для грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання дзяцей». 

У дакуменце, які з'явіўся ў Сеціве, спасылаліся на ліст Беларускага «Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства». Таксама прыкладалася спасылка на метадычныя матэрыялы аб правядзенні ўрока добраахвотніцтва ў Расіі.

У гэтай прэзентацыі расказваецца пра герояў Расіі. Напрыклад, пра камандзіра роты 247-га гвардзейскага дэсантна-штурмавога Каўказскага казацкага палка ПДВ Расіі Нурмагамеда Гаджымагамедава, які загінуў 24 лютага падчас вайны ва Украіне.

Ёсць і хатняе заданне: распрацаваць і правесці мерапрыемства і падзяліцца вынікамі, выклаўшы іх у сацсетках пад хэштэгамі #ZА_МИР, #добровольцыроссии #делайдобро, #волонтер, #доброта.

Справаздачу аб праведзенай працы, паводле ліста з мінскага райвыканкама, неабходна было размясціць у Google-дакуменце.

Спачатку ён быў адкрыты для рэдагавання, там значыліся школы Мінскага раёна. Аднак вельмі хутка хтосьці запоўніў дакумент знакамітай фразай пра расійскі вайсковы карабель, пасля чаго файл перамясцілі ў кошык.

Журналісты патэлефанавалі ў «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» пад выглядам аднаго з вучняў школы, у якой прапаноўвалася правесці ўрок. Там ім адказалі, што не з'яўляюцца арганізатарамі акцыі, а проста аказваюць інфармацыйную падтрымку і наогул праводзіць занятак неабавязкова:

— У нас з расійскім «Федэральным цэнтрам дадатковай адукацыі і арганізацыі адпачынку і аздараўлення дзяцей», а таксама «Федэральным цэнтрам дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства» ёсць пагадненні аб супрацоўніцтве. Яны рэкламуюць нашы мерапрыемствы, мы — іхныя.

— У метадычных рэкамендацыях, якія выкладзеныя ў Інтэрнэце, напісана аб падтрымцы расійскіх вайскоўцаў. Навошта беларускім дзецям такія ўрокі?

— Вы не бачылі тыя метадычныя рэкамендацыі. Там іншыя. Яны выкладзеныя на сайце расійскіх цэнтраў і там можна з імі азнаёміцца, — параіла спецыялістка «Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства».

Якія «іншыя» метадычкі мусілі быць, спецыялістка не ўдакладніла.

На сайце «Федэральнага цэнтра дадатковай адукацыі і арганізацыі адпачынку і аздараўлення дзяцей» выкладзеныя менавіта тыя метадычныя рэкамендацыі, якія фігуруюць у лісце з Мінскага райвыканкама.

А на сайце расійскага «Федэральнага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму» журналісты знайшлі толькі метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі тэматычнай змены, тэматычнага дня і тэматычнага мерапрыемства па добраахвотніцтве. Там няма згадак пра вайну ва Украіне, бо яны былі складзеныя ў 2020 годзе.

Сёлета ў самой Расіі ўрок добраахвотніцтва праходзіць у рамках Усерасійскага марафону «Руская вясна». У ім прынялі ўдзел больш за 2,7 мільёнаў чалавек са сферы адукацыі (у тым ліку і педагогі) з 67 рэгіёнаў Расіі. Пра гэта паведамляла расійскае Міністэрства асветы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі20

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

У мінскім заапарку будзе жыць ільвіца

«Адсячэш адну галаву — вырастаюць новыя». Як кіраўніцтва Ірана пабудавала сістэму, якая дазваляе ўтрымліваць уладу10

Дэлегацыі РФ і ЗША правялі перамовы ў Фларыдзе

Кэці Пэры супраць Кэці Пэры. Аўстралійская дызайнерка выйграла пазоў супраць спявачкі, з якой судзілася з-за імя

Трамп: ЗША ўжо атрымалі перамогу над Іранам8

У Магілёве з'явіўся «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Назва тройчы парушае заканадаўства5

Цэны на нафту зноў вярнуліся да ўзроўню вышэй за $100 за бараль3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі20

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць