Найбуйнейшы парнаграфічны сайт прыняў такое рашэнне пасля таго, як у Юце 3 мая набыў моц закон, які абавязвае сайты з адкрытым кантэнтам правяраць узрост сваіх карыстальнікаў. Закон накіраваны на абарону непаўналетніх.

Жыхары штата пры спробе зайсці на Pornhub траплялі на старонку з відэазваротам, які запісала порнаактрыса Чэры Дэвіль. Яна заявіла, што патрабаванне прад'яўляць пасведчанне асобы пры наведванні сайтаў для дарослых — гэта «не самае эфектыўнае рашэнне для абароны карыстальнікаў».
Дэвіль заклікала жыхароў Юты дамагацца ўвядзення сістэмы праверкі праз асабістыя прылады.
Раней падобны закон прынялі ў штаце Луізіяна, праз гэта наведвальнасць Pornhub там упала на 80%.
Чытаць таксама:
У Мінску міліцыя закрыла порнастудыю
Гэты амерыканскі штат першым забараніў дзецям і падлеткам выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі ўначы
Каментары