Улада22

АБСЕ: Ёсць праблемы

У выбарчым заканадаўстве Беларусі захоўваюцца «шэраг сур’ёзных праблем», зазначаюць назіральнікі БДІПЧ АБСЕ.

Нягледзячы на прынятыя ў Выбарчы кодэкс Беларусі папраўкі, у заканадаўстве захоўваюцца «шэраг сур’ёзных праблем».

Пра гэта гаворыцца ў першай прамежкавай справаздачы доўгатэрміновай місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ. Тэкст дакумента апублікаваны на сайце арганізацыі.

Сярод такіх праблем эксперты называюць

«празмерную ролю прэзідэнта пры прызначэнні членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі; недастатковую празрыстасць працэдуры вылучэння і прызначэння членаў тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісій; адсутнасць дэталізаванай працэдуры падліку бюлетэняў; недахоп дакладнага апісання правоў назіральнікаў; адсутнасць патрабавання аператыўнага абнародавання папярэдніх і канчатковых вынікаў падліку галасоў».

У справаздачы зазначаецца, што 5 лістапада ЦВК прыняла пастанову, якая дазваляе палітычным партыям і грамадскім аб’яднанням накіроўваць назіральнікаў ва ўчастковыя камісіі. «Яшчэ адна пастанова прадугледжвае, што назіральнікам неабходна даць „рэальную магчымасць сачыць за падлікам галасоў“, але дэталёвыя інструкцыі адносна выканання гэтай пастановы яшчэ павінны быць распрацаваны ЦВК», — гаворыцца ў дакуменце.

Эксперты БДІПЧ АБСЕ таксама зазначаюць, што ў якасці кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі зарэгістраваны 10 чалавек. «Кандыдаты адзначаюць, што ў параўнанні з папярэднімі кампаніямі рэгістрацыя праходзіла ў лепшых умовах. Працэдура збору подпісаў таксама праходзіла без асаблівых праблем, хаця працэдура іх праверкі не была да канца транспарэнтнай», — сказана ў справаздачы.

Выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць «стрымана і спакойна, а некалькі мітынгаў, уключаючы недазволеную акцыю ў Мінску (мітынг на Кастрычніцкай плошчы 24 лістапада. — БелаПАН.), прайшлі без інцыдэнтаў», — канстатуюць назіральнікі місіі.

У дакуменце таксама зазначаецца, што дзяржаўнае тэлебачанне дагэтуль выконвала прадугледжанае заканадаўствам патрабаванне аб даванні кандыдатам у прэзідэнты магчымасці выступлення ў прамым эфіры. «Некаторыя кандыдаты выкарысталі такую магчымасць для рэзкай крытыкі ўлады, — гаворыцца ў справаздачы. — У адпаведнасці з папраўкамі ў Выбарчы кодэкс будуць таксама праведзены тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты ў прамым эфіры».

Разам з тым, падкрэсліваюць назіральнікі, дзяржаўныя тэле- і радыёканалы «не праявілі цікавасці да кампаній кандыдатаў у прэзідэнты, яны сфакусаваліся ў асноўным на дзейнасці ЦВК і дзейнага прэзідэнта». У справаздачы таксама ўказана на тое, што не былі паказаны выступленні кандыдатаў падчас іх рэгістрацыі ў Цэнтрвыбаркаме.

Місія доўгатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ пад кіраўніцтвам Герта Хінрыха Арэнса пачала працаваць 15 лістапада. Зараз у Беларусі працуюць 54 доўгатэрміновыя назіральнікі БДІПЧ. Апрача таго, у дзень выбараў будзе працаваць місія кароткатэрміновых назіральнікаў з 400 чалавек пад кіраўніцтвам члена брытанскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ Тоні Лойда.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў6

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць