Грамадства2626

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда

«Я працягваю верыць у магчымасць пабудовы Балта-Чарнаморскага пояса бяспекі пасля вайны».

Фота: Omar Zaghloul / Anadolu via Getty Images

У новым выпуску ТОКу Віктар Бабарыка даводзіць, што найважнейшым пытаннем захавання суверэнітэту Беларусі з’яўляецца вывад з яе тэрыторыі ядзернай зброі.

«Я працягваю верыць у магчымасць пабудовы Балта-Чарнаморскага пояса бяспекі пасля вайны», — заяўляе Бабарыка.

Паводле палітыка, у інтарэсах Еўропы стварыць зону бяспекі паміж Расіяй і краінамі ЕС — своеасаблівую бяз’ядзерную прастору судакранання паміж «непакаянай Расіяй» і цывілізаванай Еўропай.

«Гэта павінна быць зона не столькі нейтральнасці, колькі непрыналежнасці. Беларусь падзяляе ўсе еўрапейскія каштоўнасці. Але я не вельмі веру, што ў бліжэйшай перспектыве, у агляднай, умоўна кажучы, пяцігадовай будучыні нас чакае ўступленне ў Еўрасаюз. Статус нерасійскасці — гэта найбольш рэальны варыянт», — даводзіць Бабарыка.

Першым крокам у гэтым кірунку, на яго думку, магло б стаць вяртанне ў беларускую Канстытуцыю нормы пра бяз’ядзерны статус краіны.

Бабарыка даводзіць, што размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі не з’яўляецца самастойным рашэннем беларускіх уладаў.

«Нягледзячы на тое, што ўлада Беларусі кажа, што гэта іх рашэнне, гэта не іх рашэнне. (…) Калі б нам гэта было патрэбна, мы б даўно гэта ўжо зрабілі. Цяпер гэта вымушаная мера, як бы мы ні казалі. І таму важна вяртанне да таго, што мы не з’яўляемся крыніцай праблемы і крыніцай пагрозы для ўсіх краін.

Мы ўсе гаворым, што мы вельмі міралюбівыя, але ядзерная зброя нам патрэбна. Навошта? Яна нам ніколі не была патрэбна. Мы пра яе ўвогуле ніколі не згадвалі. Нейтральны статус нават не ўзнікаў. Ён узнік толькі пасля 2020 года. (…)

Я лічу, што гэта вымушана. Калі да цябе прыходзяць і кажуць: «Ты павінен гэта зрабіць», — ты можаш нават казаць, што не хочаш. Але да цябе прыходзяць і кажуць: «Ты залежны. Ты павінен і зробіш гэта». Гэта не падабаецца нікому».

Ён падкрэслівае, што наяўнасць ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі робіць краіну ўразлівай і падрывае яе суверэнітэт.

«Калі гэтага мы не зробім, калі мы застанёмся з ядзернай зброяй, Беларусь як самастойная структура [знікне]. Кнопка знаходзіцца не ў нас. (…)

Калі нам удасца адарвацца — хоць бы не ў эканамічным сэнсе на першым кроку, але хаця б у ваенным — калі з нас здымуць гэтую ядзерную мішэнь, калі з нас здымуць гэты пояс шахіда, які на нас надзелі, гэта будзе першы крок і знак таго, што ў нас усё ж застаецца магчымасць быць самастойнай краінай.

Проста ўявіце сабе гэты вобраз. Наколькі самастойны шахід, на якім надзеты пояс, а кнопка знаходзіцца ў чыіхсьці іншых руках? (…)

Для мяне ключавое пытанне сёння — гэта не эканоміка і не санкцыі. Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда».

Бабарыка прызнае, што вырашыць гэтае пытанне без перамоваў з Расіяй немагчыма. Хаця Захад не мае даверу ні да цяперашняга расійскага, ні да беларускага рэжыму, альтэрнатывы перамоўнаму працэсу ўсё роўна няма.

«Іншага варыянту няма. Верыць у тое, што нехта прыйдзе, пераможа і заваюе Крэмль, з майго пункту гледжання немагчыма. Значыць, будуць весціся перамовы», — заўважае палітык.

На пытанне, як прывесці Лукашэнку за стол перамоваў, ён адказвае:

«А можна даведацца, што залежыць ад Лукашэнкі за гэтым сталом? (…) Ён на сябе гэты пояс не надзяваў і ён з сябе яго не можа зняць. Дык пра што мы будзем гаварыць?»

На яго думку, пытанне пра вывад ядзернай зброі з Беларусі павінна гучаць на мірных перамовах з Расіяй:

«Я разумею, што гэта не можа быць пунктам падпісаных пагадненняў у рамках урэгулявання канфлікту або вайны Расіі з Украінай. Безумоўна, не. Але гэты пункт павінен прагучаць, і ён павінен застацца як тэма для далейшых размоў».

У адваротным выпадку «можна забыць пра Беларусь. Я ў гэтым перакананы», — падсумоўвае палітык.

Каментары26

  • Із дзерэвні
    21.03.2026
    Ашчушчэніе, что ты в дзецкам саду і слушаеш харошэва сказачніка.
  • Сталыпін & Со
    21.03.2026
    😂🙈
  • Бабаліда
    21.03.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Усе навіны →
Усе навіны

УЕФА аднагалосна вырашыў байкатаваць турніры ФІФА, калі рэалізуюцца планы Інфанціна10

Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі «Прэзідэнцкага спартыўнага клуба»1

Ці можна ў Беларусі адмовіцца ад ID-карты і перайсці на звычайны пашпарт?13

Экс-пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі пераследавала яго былая: жанчына ўчыніла дыпламату сапраўднае пекла10

У ЗША чалавек выйграў у латарэі 800 мільёнаў даляраў4

«Адразу зразумела, адкуль яны». Расійскія зоркі прыехалі ў Мінск і злавілі хейт за паркоўку11

Памерла Казіміра Прунскене — першая прэм’ер-міністарка Літвы пасля аднаўлення незалежнасці

Маргарыта Ворыхава пакідае пасаду ў Аб'яднаным пераходным кабінеце13

Лукашэнка расказаў, як выратаваў Белавежскую пушчу ад караеда, не зважаючы на навукоўцаў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць