Эканоміка11

Курс беларускага рубля практычна дасягнуў ніжняй мяжы 8-працэнтнага калідора

Курс даляра ЗША па выніках праведзеных 22 красавіка біржавых таргоў вырас на 4 рублі і склаў 3.048 рублёў.

Паводле даных Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах доларам удзельнічала 25 банкаў. Аб’ём таргоў склаў 18 млн. 261 тыс. долараў (попыт — 18 млн. 261 тыс., прапанова — 6 млн. 352 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічала 29 банкаў. Курс вырас на 0,14 рубля і склаў 109,09 рубля. Аб’ём таргоў склаў 337 млн. 998 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 345 млн. 143 тыс., прапанова — 337 млн. 998 тыс.).

Таргі па еўра не праводзіліся.

У адносінах да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,01% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.139 рублёў.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 7,99%, да даляра — на 1,60%, да расійскага рубля — на 11,87%, да еўра — на 10,82%.

На 2011 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 8%.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Для рэальна топавых спецыялістаў каштоўнасці важнейшыя за грошы. Спрэчка Пентагона і Anthropic паказала, што лічыцца з гэтым даводзіцца ўсім5

Вызваленая 13 снежня палітзняволеная не ведала, што цяжарная: пра дзіця яна даведалася на пятым месяцы7

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску могуць закрыць

Як змянілася багацце Дональда Трампа за год прэзідэнцтва2

Новы вярхоўны лідар Ірана можа не з’яўляцца на публіцы з-за раненняў

Ва Украіне банкір апублікаваў фота кліенткі, якая праходзіла верыфікацыю «на фоне сцяга Расіі», і трапіў у скандал50

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ48

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

Вядомы беларускі топ-менеджар пахваліўся, што вывучыў французскую да ўзроўню В1 за чатыры месяцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць