Літаратура7474

Без пачуцця меры: маленькія кнігі вялікай прэміі

Калі праводзяцца літаратурныя конкурсы, мы, чытачы, не ведаем, «з якога смецця» журы даводзіцца выбіраць пераможцаў. Калі лаўрэатаў назавуць, мы можам ухваліць ці пакрытыкаваць выбар, так і не задумваючыся пра змаганне сяброў журы цягам усяго конкурсу з... З чым?

Спіс кніг-намінантаў на прэмію Гедройца апублікавалі. Але пакуль тое 3 сакавіка, калі назавуць пераможцаў і можна будзе выстаўляць прэтэнзіі журы! Затое ўжо цяпер можна гаварыць пра крывадушнасць асобных выдаўцоў, кіраўнікоў творчых суполак і пісьменніцкіх арганізацый — усіх тых, хто можа вылучаць кнігі на атрыманне прэміі.

Некаторыя з іх проста пазбаўляюцца пачуцця рэальнасці.

Можна колькі заўгодна крытыкаваць аўтара за тую ці іншую кнігу. У яго абаронцаў заўжды знойдуцца аргументы на карысць вартасці твора. Але зразумела, што на конкурсе кніг прозы могуць удзельнічаць толькі празаічныя творы. І фармальны падыход тут не мае месца.

У спісе намінантаў — пакуль 35 пазіцый. Я прачытаў толькі пятую частку. Але гэтага хапіла, каб задумацца пра мэтазгоднасць прысутнасці некаторых з іх.

«Адкладзеная свабода» Віталя Сіліцкага — навуковае даследаванне, за якое аўтара запісалі ў празаікі. Канечне, можна толькі схіляць галаву перад тымі, хто пасля смерці палітолага захоўвае пра яго памяць. Але

ці не прыніжаецца навуковец Сіліцкі тым, што яго прыраўнялі да мастацкага (лічы: прыдуманага) слова?

Насту Манцэвіч можна колькі заўгодна хваліць за пазіцыю, выказаную на старонках «Птушак». Але

ці за грамадзянскія ўчынкі і перакананні павінна ўручацца прэмія?

Разумею, «вылучэнцы» гэтай кнігі разлічваюць на штучны ажыятаж вакол зборніка. Маўляў, пашумелі на форумах у інтэрнэце, імя аўтаркі на слыху, а мо і «пракаціць».

Як дэбютная кніга на «табуяваную тэму» яна вартая ўвагі, але ж з паўсотні старонак «Птушак» палову займаюць вершы.

Намінаванне «Сечкі» Андрэя Федарэнкі — ці гэта не спадзеў прыкрыцца ранейшымі заслугамі аўтара ў літаратуры? Гэта дзённікавыя запісы, а не раман, не аповесць.

Калі мы падобныя кнігі выдаем за самыя яркія ўзоры прозы (а менавіта на такія і разлічана прэмія), тым самым прыніжаем нават сапраўды выдатныя творы.

Так, можна апеляваць да таго, што вялікія формы сёння чытаюцца ўсё менш і менш. Толькі не трэба падмяняць паняцце «цікавы» на «глыбокі». З цікавасцю чытаюцца і бульварныя раманчыкі... Іншы ж выдавец, да слова, адправіў на прэмію кнігу аповесцяў Федарэнкі «Ланцуг».

Тое ж і з кнігай Алеся Усені «Мой лістапад». Успаміны, якія аўтар напісаў найперш для сябе і сваіх нашчадкаў. Пра гэта ён прызнаецца ва ўступе. Галоўнае для аўтара — расказаць пра перажытае і зробленае. Не кажу, што напісаны ўспаміны нецікава. Зусім не. Але

гэта не твор на прэмію.

Вось і атрымліваецца, што ў пагоні за прэміямі выдаўцы ахвяравалі пачуццем меры. Уяўляю сабе вочы польскіх сяброў журы, калі яны пабачаць, ШТО выдаўцы вымусілі іх чытаць. Не ўсё, што выдаецца, трэба пхаць на вяршыню літаратурнага Алімпа. Нешта павінна «асядаць» па дарозе наверх.

Каментары74

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць