Філіпенка «размачыў» сухі лік на апошняй хвіліне гульні.
У Мюнхене на «Альянц-Арэне» пасля паўночы скончыўся другі тайм матчу Лігі чэмпіёнаў між «Баварыяй» і барысаўскім БАТЭ. Ён пачаўся, а 22.45 па мінскім часе. Гаспадары дасягнулі перавагі ў лікуўжо на 22-й хвіліне гульні (Гомес), на 55-й хвіліне гульні Мюлер забіў другі гол з падачы Швайнштайгера.
На 65-й Шакіры з падачы ўсё таго ж Гомеса забівае ў браму БАТЭ трэці гол галавой.
Чацвёрты гол на 83-й хвіліне забівае ў вароты Радзівонава Алаба — з 20 метраў.
І на 89-й хвіліне, калі ўжо мала хто спадзяваўся на цуд, Філіпенка прабіў з лініі штрафной у кут нямецкай брамы — 1:4.
Незалежна ад выніку сустрэчы, беларускі клуб забяспечыў сабе месца ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы.
Па выніку гульняў у Лізе чэмпіёнаў БАТЭ займае 3-е месца ў групе -- гэта найлепшы пакуль вынік за ўсю гісторыю каманды.
Каментары