Наваполацкі мільянер Варабей перадумаў будаваць маленькі нафтаперапрацоўчы заводзік
На базе Наваполацкага завода бялкова-вітамінных канцэнтратаў будзе рэалізоўвацца зусім іншы праект.
Адзін з найбуйнейшых беларускіх прыватных нафтатрэйдэраў — кампанія «Інтэрсэрвіс» адмовілася ад будаўніцтва нафтаперапрацоўчага прадпрыемства на базе Наваполацкага завода
«Цяпер зменена тэма інвестпраекта, новая тэма пакуль не ўзгоднена і агалосцы не падлягае, але можна сказаць, што
інвестар будзе там рэалізоўваць зусім іншы праект, ніяк не звязаны з нафтаперапрацоўкай»,— паведамілі «Інтэрфаксу» у Наваполацкім гарвыканкама.
Паколькі рашэнне аб перадачы «Інтэрсэрвіс» завода БВК для рэалізацыі нафтаперапрацоўчага праекта было замацавана адпаведным указам прэзідэнта, зараз магчыма ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у гэты дакумент.
* * *
Заснавальнікам кампаніі «Інтэрсервіс» з’яўляцца наваполацкі бізнэсмен Мікалай Верабей.Цалкам магчыма, што за ягонымі плячыма стаіць іншы, больш уплывовы мільянер. Бізнэс Вераб’я звязвалі з іменем уласніка «Амкадора» сенатара Аляксандра Шакуціна.
Каментары