Свет1414

Пуцін працягвае цкаваць Навальнага

Апазіцыянер Аляксей Навальны адкідае ўсе абвінавачанні ў фінансавых махінацыях, прад’яўленыя яму расійскім Следчым камітэтам, і заяўляе пра тое, што не будзе спрабаваць пакінуць Расію, ратуючыся ад суда і магчымага зняволення.

Напярэдадні суд вынес першы прысуд па справе «Кіраўлеса», па якой таксама абвінавачваецца Навальны, а СКР завёў супраць яго яшчэ адну крымінальную справу.

Кіраўскі раённы суд прысудзіў да чатырох гадоў пазбаўлення волі ўмоўна былога гендырэктара «Кіраўлеса» Вячаслава Апалёва, які, нібыта падаўшыся на ўгаворы Навальнага, прадаў лес па заніжаным кошце.

У той жа дзень стала вядома, што СКР распачаў яшчэ адну крымінальную справу супраць кампаніі Навальнага,

якая, па версіі ведамства, датычная да крадзяжу каля 100 млн рублёў (3,2 млн даляраў) у палітычнай партыі «Саюз правых сіл» — хоць у самой партыі адмаўляюць знікненне якіх бы там ні было сродкаў.

Акрамя таго, на мінулым тыдні СКР прад’явіў братам Алегу і Аляксею Навальным абвінавачванні ў крадзяжы 55 мільёнаў рублёў (1,8 млн даляраў) сродкаў гандлёвай кампаніі.

Каментуючы гэтыя абвінавачванні ў эфіры тэлеканала «Дождь», Навальны заявіў, што Следчы камітэт займаецца фабрыкацыяй крымінальных спраў супраць яго.

«Заўтра яны скажуць, што я скраў сланоў з Маскоўскага заапарка», — іранізуе апазіцыянер, абяцаючы і далей працягваць свае антыкарупцыйныя расследаванні.

«Роспіл» працягне сваю дзейнасць па кантролі карупцыі ў дзяржзаказе, я буду працягваць арганізоўваць масавыя акцыі, мы абскардзім выпадкі фальсіфікацыі. І паспрабую гэта рабіць больш эфектыўна», — заяўляе Навальны.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць