Мінскай школе надалі імя кубінскага паэта Хасэ Марці — фота
Урачыстую цырымонію праводзіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама, першы сакратар камуністычнай партыі Ігар Карпенка.
Сталічнай школе № 91 прысвоена імя кубінскага нацыянальнага героя Хасэ Марці.
Як расказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама, першы сакратар камуністычнай партыі Ігар Карпенка, які прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі, школа № 91 даўно падтрымлівае дружалюбныя адносіны з прадстаўнікамі пасольства Кубы. У школе праводзяцца культурныя мерапрыемствы і дабрачынныя акцыі з удзелам пасла.
Школьнікі вывучаюць іспанскую мову, далучаюцца да культуры краін Лацінскай Амерыкі.
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары