Грамадства

У Мінску ўжо пачалі прадаваць навагоднія ялінкі

На «Экспабеле» ў Мінску ўжо пачалі прадаваць штучныя ялінкі да Новага года. На рынку пакуль прадстаўленыя толькі некалькі відаў дрэў, але прадаўцы кажуць, што асартымент плануюць папоўніць новымі мадэлямі, піша pristalica.by.

Фота: pristalica.by

У чатырох гандлёвых пунктах журналісты ўбачылі, як прадаўцы даставалі ялінкі з каробак, збіралі іх і распраўлялі густыя галінкі, каб паказаць купцам. Таннейшых мадэляў з ПВХ-плёнкі ў продажы не было — прапаноўваліся пераважна больш якасныя літыя ялінкі.

Фота: pristalica.by

Класічная штучная ялінка вышынёй 80 сантыметраў каштуе 150 рублёў. Метровыя мадэлі прадаюць па 150—210 рублёў, вышынёй 1,3 метра — ад 200 рублёў, 1,6 метра — ад 300 рублёў, 1,9 метра — ад 400 рублёў, а 2, 2‑метровае дрэва каштуе 500 рублёў. Самая высокая і дарагая з тых, што былі ў продажы, — трохметровая вагой 50 кілаграмаў за 2500 рублёў.

Фота: pristalica.by

Ялінкі з эфектам шэраню каштуюць на 15—150 рублёў даражэй за звычайныя. Напыленне бывае розным: ад лёгкага, якое толькі злёгку пакрывае галінкі, да густога імітавання сапраўднага снегу. Зараз можна набыць такую ялінку вышынёй 80 сантыметраў за 165 рублёў, метровую — за 250 рублёў, а вышынёй 1,6 метра — за 450 рублёў.

Фота: pristalica.by

Навагодняга дэкору для дома і вуліцы пакуль не вельмі шмат, але некаторы выбар ужо ёсць. Ёлачная стужка даўжынёй 2,7 метра каштуе 65 рублёў, больш пышная з шэранем і шышкамі — каля 200 рублёў. Дэкаратыўныя галінкі прадаюць па 15—20 рублёў, а вянкі на дзверы каштуюць ад 40 да 100 рублёў.

Фота: pristalica.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць