Меркаванні1010

Пра каляндар на радыё «Свабода» і туалет станцыі Мінск-Паўночны

Рэпліка Пётры Садоўскага.

Радыё «Свабода» мае свае добрыя брэнды: імёны Свабоды, адрасы Свабоды, слоўнік Свабоды, верш на Свабоду… Была некалі на радыё «Свабода» сціплая ранішняя рубрыка, якая ўспрымалася як «каляндар Свабоды». Вось, як помніцца, штогод 2 лютага паводле новага стылю «пры мікрафоне» з’яўляўся супрацоўнік рэдакцыі і з большым ці меншым эўфанічным чарам распавядаў слухачам пра Кастуся Каліноўскага, каталіцкія грамніцы і Стрэчанне, і яшчэ пра нешта светлае. Калі-небудзь у гэтую дату ўзгадвалі і пра сталінградскі кацёл і Паўлюса. Цікава было назіраць за адрозненнямі ў выбары імёнаў і падзеяў на Свабодзе і ў дзяржаўных медыях, якія ў гэты дзень абавязкова ўзгадвалі імя Міхаіла Фрунзе і Сталінградскую бітву. Пра Грамніцы апошнім часам і яны сталі ўзгадваць, калі начальства шэрагамі пайшло ў храмы, трымаючы свечкі, як чаркі… Пра Каліноўскага ў дзяржаўных СМІ звычайна не гаварылася.

Гэтым годам ад простага ўзгадвання дарагіх нам імёнаў і падзеяў Рэдакцыя перайшла да аўтарскага варыянту Каляндара, больш крэатыўнага, так бы мовіць, мадэрновага. У гэты дзень яна падрыхтавала нам «стрэчанне» з першай грамадзкай прыбіральняй у Лондане, якая адчынілася 2 лютага 1852 года. Узгадка паэтычна названа «Дом палёгкі нашай». Тут яўна прачытваюцца алюзіі на вялікую літаратуру, што выклікае катарсіс, гасячы трывогі нашы штодзённыя… Я маю на ўвазе сінтаксічна-рытмічнае падабенства загалоўка «каляндарнага эсэ» да расійскай назвы рамана Джона Стэйнбека «Зима тревоги нашей». Тут цяжка меркаваць пра аўтарскія рэфлексы ды асацыяцыі. Што тут: русафобія, брак беларускіх нацыянальных асацыяцый, праблемы аўтара са стулам ці нас проста гвалтам цягнуць у «Мэтэрніхаў сад»? Ці шоў-бізнэс as usual? Немцы дык тыя англійскую назву рамана «The Winter of Our Discontent» без усялякай рамантыкі перакладаюць як «Geld bringt Geld» («Грошы прыносяць грошы»). Шмат пытанняў.

Аднак вернемся да свабодаўскіх туалетных бараноў. На станцыі «Мінск-Паўночны» (першы прыпынак пасля «Мінск-Пасажырскі» у накірунку Маладзечна) няма прыбіральні. За суткі тут спыняецца, мусіць, каля сарака электрычак. Таму тэма абмяркоўваецца. Большасць — аптымісты. Спадзяюцца, што да хакейнага турніру 2014 году усё будзе зроблена. Тыя, каму не церпіцца, ўзгадваюць добрым словам савецкі час: «Тады б у газету напісалі, дык бы ўсё зрабілі адразу, як міленькія!». Запомнілася рэпліка бабулі вясковага выгляду: «А ці ж можна ў газету пра туалеты пісаць? Гэта ж сорамна…».

Вось сабе думаю, адстала ты, бабуля, ад Еўропы…

Каментары10

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць