Афіша

Сёння на Мінскай кніжнай выставе: Федарэнка, Спрынчан, Шталянкова

На працягу пяці дзён на стэндах кнігарні «ЛогвінаЎ» і выдавецтва «Галіяфы» падчас Мінскага міжнароднага выставы-кірмашу можна будзе набыць творы сучаснай літаратуры (проза, паэзія, мастацкія альбомы, літаратура для дзетак), а таксама ўбачыць і пачуць беларускіх аўтараў. 7–10 лютага, вул. Купалы 27, стэнд А-18 (у самым канцы выстаўнай залы, леваруч). З 10 да 19 штодня (у нядзелю да 15-й).

7 лютага (чацвер) на стэндзе кнігарні «ЛогвінаЎ»:

14:00—16:00 маладая пісьменніца Ксенія Шталянкова падпіша свой прыгодніцкі раман для падлеткаў «Адваротны бок люстра»

На стэндзе выдавецтва «Галіяфы»:

15:00 Экспрэсіўная Аксана Спрынчан прэзентуе сваю кнігу «Дарога і Шлях».

А 17:00 адбудзецца аўтограф-сесія вельмі закрытага, вельмі датклівага і вельмі шчырага пісьменніка Андрэя Федарэнкі (кніга «Ланцуг» з лонг-ліста Прэміі Гедройца).

8 лютага (пятніца)

17:00 Людміла Рублеўская прэзентуе кнігу «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» (на стэндзе амбасады Польшчы) (кніга з лонг-ліста Прэміі Гедройца).

На стэндзе выдавецтва «Логвінаў»:

17:00 Адам Глобус прэзентуе перавыданне культавай кнігі 90-х «Толькі не гавары маёй маме» і новую кнігу «Сказы» (кніга з лонг-ліста Прэміі Гедройца).

На стэндзе выдавецтва «Галіяфы»:

14:00 аўтограф-сесія выдатнага майстра паэзіі, былога рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва» Анатоля Вярцінскага.

17:00 Аўтограф-сесія літаратуразнаўцы і тонкага празаіка Пятра Васючэнкі.

17:30 Авангардыст і выдатны дэкламатар Віктар Жыбуль з кнігай «Стапеліі».

18:00 Зорка беларускай паэзіі і цудоўная дэкламатарка Вера Бурлак (Джэці) з кнігай «Дзеці і здані».

9 лютага (субота)

На стэндзе выдавецтва «Логвінаў»:

14:00 Уладзімір Арлоў паставіць свой аўтограф на кнізе ілюстраванай гісторыі «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае», а таксама на паэтычным зборніку «Śvieciacca vokny, dy nikoha za jimi» і перавыданні празаічнай кнігі «Ордэн Белай Мышы».

16:00 Сяргей Балахонаў прадставіць кнігу прозы аб паралельнай гісторыі Беларусі «Зямля пад крыламі Фенікса» (кніга з лонг-ліста Прэміі Гедройца).

На стэндзе выдавецтва «Галіяфы»:

14:00 Выдатная раманістка Алена Брава з кнігай «Рай даўно перанаселены» (кніга з лонг-ліста Прэміі Гедройца).

14:30 Культавы ультраправы пісьменнік Юры Станкевіч з кнігай «Шал» (кніга з лонг-ліста Прэміі Гедройца).

16:00 На стэндзе амбасады Польшчы Паліна Качаткова прэзентуе кнігу «Матылі» (кніга з лонг-ліста Прэміі Гедройца).

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны19

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім28

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў2

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны19

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць