Грамадства22

Як выбіраюць Папу: канклаў — замкнёны пакой і белы дым

Папа выбіраецца сходам кардыналаў, вядомым як канклаў. Гэтыя выбары маюць вельмі старажытную гісторыю і акружаныя заслонай таямніцы.

Зараз у свеце налічваецца 203 кардыналы з 69 краін. Яны пазнаюцца сярод іншых каталіцкіх іерархаў сваімі чырвонымі строямі.

Паводле правілаў, устаноўленых у 1975 г., канклаў не можа складацца больш чым з 120 кардыналаў, і ў выбарах Папы не могуць браць удзелу кардыналы старэйшыя за 80 гадоў. Такіх зараз 118.

Тэарэтычна Папам можа быць абраны любы каталік мужчынскага полу. Аднак на практыцы, практычна без выключэнняў, ім становіцца хтосьці з кардыналаў.

Ватыкан запэўнівае, што гэты выбар зыходзіць ад Святога Духа. Насамрэч у гэтым працэсе шмат палітыкі. Кардыналы фармуюць групы, якія падтрымліваюць таго ці іншага кандыдата, і нават тыя з іх, хто мае мала шанцаў на папства, могуць аказаць істотны ўплыў на выбар пантыфіка.

Абраны пантыфік стане духоўным лідарам для больш чым мільярда каталікоў ва ўсім свеце, і яго рашэнні будуць мець непасрэднае дачыненне да самых надзённых праблем іх жыцця.

Завеса таямніцы

Выбары Папы праводзяцца ў абстаноўцы строгай сакрэтнасці, якая практычна не мае аналагаў у сучасным свеце. Галасаванне праходзіць у Сікстынскай капэле.

Кардыналаў літаральна зачыняюць у Ватыкане да таго часу, пакуль яны не прымуць рашэння. Само слова «канклаў» азначае «замкнёны пакой».

Працэс можа заняць некалькі дзён. У мінулыя стагоддзі здаралася, што канклавы працягваліся тыднямі і нават месяцамі, некаторыя кардыналы не дажывалі да іх канца.

За абнародаванне інфармацыі аб ходзе дэбатаў на канклаве парушальніку пагражае адлучэнне ад царквы.
Перад пачаткам галасавання Сікстынскай капэлы, дзе яно праводзіцца, старанна правяраецца на прадмет запісваючых прыладаў.

Пасля пачатку канклава кардыналу забаронены кожны кантакт з навакольным светам, за выняткам выпадкаў, калі патрабуецца неадкладная медыцынская дапамога. Забароненыя радыё, тэлебачанне, газеты, часопісы і мабільныя тэлефоны.

Увесь абслугоўвачы персанал таксама дае клятву маўчання.

Галасаванне

У дзень пачатку працы канклава працэсія кардыналаў кіруецца ў Сікстынскую капэлу.

Тут у кардыналаў будзе магчымасць правесці першае галасаванне - але толькі першае, - якое дазволіць высветліць, які падтрымкай карыстаецца кожны з кандыдатаў на вышэйшую пасаду ў Касцёле.

Асноўнае галасаванне пачнецца раніцай наступнага дня.
Пачынаючы з гэтага моманту, галасаванне будзе праводзіцца чатыры разы на дзень - два раніцай і два ўвечары - пакуль кардыналы не абяруць новага пантыфіка.

Імёны кандыдатаў пішуць на лістку паперы, імкнучыся рабіць гэта так, каб ніхто не мог здагадацца, чыё імя ўпісваецца.

Пасля кожнага другога галасавання бюлетэні з імёнамі кандыдатаў спальваюць. Робіцца гэта пасля абеду і ўвечары, прычым да папер дадаюцца спецыяльныя хімічныя рэчывы, каб людзі, якія будуць сачыць за выбарамі звонку, былі ў курсе таго, што адбываецца:

калі дым чорны - значыць, Папа яшчэ не абраны, белы жа дым азначае, што ў каталікоў свету ёсць новы кіраўнік.

Раней новага Папу выбіралі большасцю ў дзве траціны галасоў. Ян Павел II унёс у Апостальскую Канстытуцыю 1996 года змяненні, якія дазваляюць абраць Папу простай большасцю галасоў, калі абраць новага пантыфіка не атрымліваецца пасля 30 раўндаў галасавання.

Новы пантыфік затым выбірае сабе царкоўнае імя, апранае папскую мантыю і вітае вернікаў з балкона Сабора Святога Пятра.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк38

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная Ганна Курыс: Я плакала, бо мне не далі ні з кім па-людску развітацца7

У Баранавічах 68‑гадовая пенсіянерка вырошчвала каноплі і піла з іх гарбату. Колькі далі?7

Золата ўпершыню ў гісторыі перавысіла 4500 даляраў за унцыю

Даляр па 3,3 рубля і павольны рост заробкаў. Чаго чакаць ад эканомікі ў 2026 годзе5

Музей вольнай Беларусі апублікаваў відэа, якое запісаў Мікіта Мелказёраў, перадаючы свае кроксы ў экспазіцыю

Загінуў Герой Украіны лётчык Аляксандр Шэмет: ён здзейсніў апошні авіяпрарыў на «Азоўсталь»3

Больш за 3400 беларусаў зрабілі ахвяраванні сям'і Мікіты Мелказёрава2

Беларусы расказалі, як іх падманулі ў БРСМ18

Адбылася масіраваная расійская атака. Пад ударам Кіеў, Жытомір, Роўна, Бурштын, Цярнопальшчына і Букавіна7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк38

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць