Здарэнні99

Кіроўца «Поршэ Каена» асуджаны на 4 гады калоніі-пасялення

Сёння, 15 лютага, у судзе Фрунзенскага раёна Мінска быў вынесены прысуд кіроўцу «Поршэ Каена», які вечарам 13 лістапада 2012 года каля школы № 23 па вуліцы Панчанкі ў Мінску збіў на смерць 9-гадовага вучня 3-га класа гэтай школы Уладзіслава Грудзьева.

37-гадовы прадпрымальнік Андрэй Забабура асуджаны на 4 гады калоніі-пасялення [гэта спецкалонія ў Горках, дзе адбываюць пакаранне толькі кіроўцы. Калі асуджаны парушае рэжым, ён адпраўляецца ў звычайную калонію]. Ён таксама пазбаўлены правоў на 5 гадоў і будзе знаходзіцца пад вартай да ўступлення прысуду ў сілу.

Забубара таксама мусіць аплаціць усе выдаткі пацярпелага боку за юрыдычную дапамогу.

Адвакат Ігар Папкоўскі заявіў, што прысуд вельмі жорсткі і ён будзе яго абскарджваць.

І. Папкоўскі мяркуе, што вінаваты ў выпадку і загінулы хлопчык У. Грудзьеў, які парушыў правілы дарожнага руху, выскачыўшы з-за машын. Але адвакат не папракае яго за гэта. Пацярпеў адзін хлопчык, сказаў ён, — а з сённяшнім прысудам пацярпелі трое дзяцей, маючы на ўвазе дзяцей асуджанага А. Забабуры.

Адвакат пацярпелага боку Ксенія Кобаса сказала, што пакуль не размаўляла са сваімі падабароннымі, каб пацікавіцца, ці задаволеныя яны прысудам. Раней і родныя хлопчыка, і іх адвакат прапанавалі суду самому вызначыць пакаранне.

Суддзя Блізнюк таксама вынесла пастанову для адміністрацыі школы №23 цягам месяца правесці прафілактычную работу са школьнікамі наконт правілаў дарожнага руху.

***

Нагадаем, што працэс над А. Забабурам пачаўся ў панядзелак, 11 лютага.

Пракурор Ірына Лапцэвіч падчас спрэчак бакоў 13 лютага нагадала суду, што Андрэй Забабура сваю віну не прызнаў. Яна прасіла пакараць абвінавачанага пазбаўленнем волі на 4 гады калоніі-пасялення.

Пацярпелыя (мама, дзядуля і бабуля загінулага хлопчыка) выступаць у судзе адмовіліся, перадаўшы права выказаць іх пазіцыю адвакату Ксеніі Кобасе. Адвакат адзначыла, што разгляд справы насамрэч суправаджала шмат эмоцый. Яна таксама акцэнтавала ўвагу на відавочнасці віны абвінавачанага.

«Знак аб забароне руху там быў, абвінавачаны пагаджаўся з тым, што бачыў яго», — сказала адвакат. Яна прасіла суд пры вынясенні выраку не прымаць да ўвагі экспертызу, праведзеную адвакатам абвінавачанага.

«Пасля гэтага выпадку большасць жанчын, якія выпраўляюць сваіх дзяцей у школы, не ўпэўненыя, што ўбачаць іх зноў», — заўважыла адвакат, але папрасіла суд пры вынясенні рашэння кіравацца законам. Форму пакарання пацярпелыя пакінулі на выбар суда.

«З маральнага пункту гледжання я вінаваты, таму што стаў удзельнікам трагедыі, — сказаў А. Забабура ў сваім апошнім слове. — Я перажываю здарэнне як асабістую трагедыю, прызнаю маральную віну і гатовы яе загладзіць».

Забабура заявіў, што не бачыў хлопчыка, як і той — яго. Звяртаючыся да маці загінулага Алены, вадзіцель «Паршэ Каена» паабяцаў ёй дапамагаць пры любым рашэнні суда.

Адвакат абвінавачанага Ігар Папкоўскі лічыць, што ў судзе здабытыя доказы апраўдання яго падабароннага. Выступаючы ў спрэчках, адвакат звярнуў увагу, што яго падабаронны «страшна перажываў наступствы ДТЗ, не мог працаваць, жыць, звяртаўся да псіхолага». «Ён не адкупіўся грашамі, перадаўшы сваякам пэўную суму, — гэта было адзіна магчымым крокам пасля трагедыі, каб змякчыць сваю віну», — растлумачыў адвакат.

Паводле яго слоў, трагедыя стала магчымай у тым ліку з-за неабуладкаванасці тэрыторыі каля СШ № 23, з-за таго, што яна не была агароджана, не было створана нармальных умоў для школьнікаў і іх бацькоў.
Адвакат абураны тым, што ў школе ёсць два адміністратары, абавязаныя сачыць за парадкам, але ў момант правядзення бацькоўскага сходу ніводнага з іх не было на вуліцы, дзе без догляду гулялі дзеці, і дзе знаходзілася мноства аўтамабіляў, на якіх у школу прыехалі бацькі. «Яны што, сачылі, каб бацькі паперкі не кідалі і не білі шыбы?» — задаўся пытаннем адвакат.

Ён лічыць, што суд павінен падрыхтаваць прадстаўленне ў органы адукацыі на прадмет арганізацыі кантролю за дзецьмі ў такой сітуацыі. «Здарэнне — збег акалічнасцей. Няма ні віны дзіяцяці, яго немагчыма вінаваціць, ні вадзіцеля, які не парушаў правілы дарожнага руху», — сказаў адвакат.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі4

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, як выратаваў Белавежскую пушчу ад караеда, не зважаючы на навукоўцаў17

Пад Расонамі затрымалі 350 удзельнікаў турзлёту14

Беларуска знайшла ў Кітаі «беларускі астравок»

Беларусам часцей сталі адмаўляць у міжнароднай абароне ў Польшчы — што адбываецца22

Ён нагадвае марскога ската: амерыканскі стартап стварыў самалёт без звыклых крылаў і ілюмінатараў, які можа стаць новай старонкай у авіяцыі3

У старым горадзе Вільні п'яны на «Лексусе» знёс душэўную гарадскую скульптуру «Ваданос»3

Латушка паведаміў польскай пракуратуры пра сем спробаў вярбоўкі9

Заснавальніка Telegram Паўла Дурава ў Расіі ўнеслі ў спіс экстрэмістаў і тэрарыстаў6

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі4

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць