Мова7373

Аўтамабільныя тэрміны па-беларуску: як будзе «турбонаддув» і «распредвал»?

Як правільна перакласці «турбонаддув», «распредвал», «литые диски» і «обвес» запыталіся ў НН аўтары аднаго аўтаблога.

«Падчас падрыхтоўкі перадачы «На колах» для Белсата, мы ўвесь час сутыкаемся з перакладам тэрміналогіі, — расказвае мовазнавец Зміцер Саўка. — Напрыклад «распредвал» па-беларуску будзе няйнакш, як «размеркавальны вал», без скарачэнняў».

«Турбонаддув» па-беларуску перакладаецца як «турбанаддзіманне».

«Гэта празрыстая тэрміналогія. — кажа спадар Саўка. Пакуль не пара замяняць тэрміны на ўласнабеларускія наватворы. «Бо калі мы прыдумаем нешта абсалютна сваё, што не будзе адпавядаць аналагам, не будзе відавочна зразумелым, тады такой тэрміналогіяй ніхто не зможа карыстацца», — кажа мовазнавец.

«Литые диски» перакладаюцца як «літыя дыск», толькі з націскам на «і» ў слове «літыя». Тая тэрміналагоія, якая ёсць у слоўніку Крапівы, цалкам падыходзіць для выкарыстання».

Узнікае пытанне і з тэрмінам «обвес», які па-беларуску будзе гучаць як абвісь.

«Гэты тэрмін у рускай мове ўтвораны не ад слова «вес», то бок «вага», а ад дзеяслова «вісець», — кажа спадар Саўка. — Да таго ж у беларускай мове тэрмін мае жаночы род. У Крапівы ёсць яшчэ варыянт «фіранка», але яно не будзе прачытвацца. У нашай сітуацыі чалавек проста будзе пытацца «як па-расейску», а ў варыянце «абвісь» ужо ёсць падказка».

Распаўсюджаная памылка ў беларускай мове — няправільнае напісанне ў перакладзе слова «тюнинг» .

«Па-беларуску яго варта пісаць праз апостраф, «т’юнінг». — кажа спадар Саўка. — Бо ў англійскай мове няма мяккага «ць», тое самае адбываецца пры перакладзе назвы хостынга YouTube. Беларуская мова мае сродкі, каб блізка перадаць гучанне арыгінальнага англійскага тэрміна».

* * *

Калі ласка, пытайцеся нас пра іншыя цікавыя для Вас словы і выпадкі.

Каментары73

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй25

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі пажарны атрымаў экстранны выклік падчас візіту да цырульніка. Яго новы вобраз стаў вірусным у сацсетках4

Памежны камітэт паказаў пашпарты, з якімі беларусаў разварочвалі на мяжы

«Арыён» адолеў ужо больш за палову адлегласці да Месяца

У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала

У Гомелі зафіксавалі пралёт і выбух дрона7

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты58

У ЗША зніклая дзяўчынка знайшлася жывой — праз 32 гады12

У цэнтры Гродна выпадкова адшукалі цэлы некропаль. Там мог быць храм, вядомы з XV стагоддзя2

«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй25

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць