Свет2121

Ненадрукаваныя кнігі зрабілі Януковіча адным з найбагацейшых прэзідэнтаў свету

Украінскі лідар Віктар Януковіч другі год запар атрымлівае львіную долю даходу ад напісання кніг, што дазваляе яму зарабляць, напрыклад, у чатыры разы больш прэзідэнта ЗША Барака Абамы і ў 12 разоў больш Уладзіміра Пуціна. Праблема, аднак, у тым, што плаціць Януковічу друкарня, якая ў прынцыпе кнігі не друкуе,
паведаміла ўкраінскае выданне «Зеркало недели». Ужо не кажучы пра тое, што звычайна правы ў аўтараў выкупляюць выдавецтвы, а не друкарні.

Першы раз пісьменніцкія працы прэзідэнта Украіны трапілі пад прыцэл журналістаў у 2011 годзе, калі ён атрымаў ганарараў на 2 млн даляраў. Амаль столькі ж Януковіч-пісьменнік зарабіў і ў 2012 годзе.

У 2011 годзе ТАА «Друкарня «Новы свет» (Данецк) выплаціла Януковічу аўтарскае ўзнагароджанне ў суме 16,4 млн грыўняў (больш за 2 млн даляраў) за перададзеныя гэтаму выдавецтву маёмасныя правы,
у прыватнасці, на створаныя ім у 2005–2010 гадах кнігі «Год у апазіцыі. У палітыцы не бывае канчатковых перамог і паражэнняў», «… І год пры ўладзе. Ад крызісу — да эканамічнага росту», «Пераадолець шлях», «Як Украіне далей жыць», а таксама на літаратурныя творы, якія будуць створаны аўтарам у будучыні. Як паказваюць даходы прэзідэнта, у 2012 годзе гэтыя кнігі засталіся гэтак жа актуальныя. Януковічу выплацілі 15,5 млн грыўняў.

Але пры гэтым, яны засталіся і гэтак жа няўлоўныя. Ніводнай з кніг няма ні ў рэестрах бібліятэк, ні на прылаўках кнігарняў.
Як адзначае выданне, далёка не кожная друкарня здольная выдаваць кнігі: для гэтага трэба спецыфічнае абсталяванне. А ў пераліку паслуг, размешчаным на сайце друкарні, названыя рэкламны друк, выданне газет і часопісаў, кардонная ўпакоўка, флексаўпакоўка і вытворчасць плёнкі. Кнігавыдання там не згадваецца наогул.

Зрэшты, пры жаданні азнаёміцца ​​з кнігамі высокааплатнага аўтара можна. Кнігі выходзілі ў розных іншых выдавецтвах, такіх як «Фоліо», «Валрус-Дызайн» і «Выдавецкі Дом Дзмітрыя Бурага».
Для выплаты такога ганарару Януковічу па рынкавых стаўках, іх агульны наклад павінен быў перавысіць 6 млн асобнікаў.

Для параўнання: манаграфія экс-прэзідэнта Леаніда Кучмы «Украіна не Расія» разышлася накладам у 10 тысяч асобнікаў.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй29

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктарка турфірмы, якая не пазнала беларускай мовы, вырашыла адсудзіць 37 тысяч даляраў. Але праз некалькі гадзін перадумала12

Як будзе выглядаць машына для кантролю аплаты парковак у Мінску1

У Аўстрыі пажарны атрымаў экстранны выклік падчас візіту да цырульніка. Яго новы вобраз стаў вірусным у сацсетках4

Памежны камітэт паказаў пашпарты, з якімі беларусаў разварочвалі на мяжы

«Арыён» адолеў ужо больш за палову адлегласці да Месяца

У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала

У Гомелі зафіксавалі пралёт і выбух дрона7

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты59

У ЗША зніклая дзяўчынка знайшлася жывой — праз 32 гады12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй29

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць