Паўфіналы прайшлі на выходных на лонданскім стадыёне «Уэмблі».У першым паўфінале «Уіган» перамог клуб другога дывізіёна «Мілуол» з лікам 2:0. Гульня скончылася бойкай заўзятараў на трыбунах.
У другім матчы, які адбыўся ў нядзелю, «Манчэстар Сіці» перамог «Чэлсі» 2:1(Насры, 35, Агуэра, 47 — Ба, 66).
Кубак Англіі — настарэйшы футбольны турнір свету. Першы розыгрыш адбыўся 140 гадоў, у сезоне 1871/1872.Першым пераможцам стаў лонданскі «Уондэрэрс». А найбольшая колькасць тытулаў у «Манчэстар Юнайтэд» (11).
Сёлетні фінал пройдзе 11 мая на «Уэмблі».
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары