Пакуль у Літве ідэя свабоды будзе заставацца каштоўнасцю, будзе захоўвацца і памяць пра паўстанне1863—1864 гг. , сцвярджаюць літоўскія гісторыкі. Гэта паўстанне, па іх словах, стала адпраўным пунктам для наступных падзей.
Пра гэта ішла размова на мерапрыемстве ў Акадэміі навук Літвы, прысвечаным Паўстанню 1863–64 гг. супраць царскай Расіі. У канферэнцыі прынялі ўдзел літоўскія гісторыкі, супрацоўнікі Інстытута гісторыі Літвы, палітыкі (парламентарый Аўдронюс Ажубаліс) і ўсе, хто цікавіцца дадзенай тэмай. Мерапрыемства пачалося з выканання песень часоў паўстання, песні і вершы паўстанцаў выконваліся таксама і ў далейшым, пасля прэзентацыі дакладаў двух гісторыкаў.
«Гэта паўстанне — адна з хрэстаматыйных падзей, пра якія ведаюць людзі, нават мала звязаныя з гісторыяй.Гэта важная для Літвы падзея», — казала вядучая мерапрыемства, гісторык Зіта Медзішаўскене.
Гісторык Алдона Прашмантайце сказала: «Каталіцызм, памяць пра супольную дзяржаву, свабоду былі аб’яднаўчым элементам».
«Сцвярджаць, што гэта паўстанне праходзіла пад ідэяй стварэння самастойнай дзяржавы — падстаў няма, але з яго пачаўся новы этап у развіцці літоўскай палітычнай думкі», — сказала яна.
У Літве, у адрозненне ад Беларусі,
Каментары