Следчы камітэт прызнаў падазраванымі шэраг службовых асоб ДВА «Белэнерга» і ААТ «Белэнергаснабкамплект» па крымінальнай справе, заведзенай па факце зрыву тэрмінаў пастаўкі і ўводу ў эксплуатацыю паратурбінных установакі для рэканструкцыі энергаблока № 5 Бярозаўскай ДРЭС.
На падставе аналізу здабытых доказаў следства мяркуе, што ў дзеяннях службовых асоб Міністэрства энергетыкі, ААТ «Белэнергаснабкамплект» і ДВА «Белэнерга» ўгледжваецца склад злачынства, прадугледжанага арт. 428 (Службовая халатнасць) Крымінальнага кодэкса, — паведамляюць у аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Следчага камітэта.
Аб справе рэканструкцыі Бярозаўскай ДРЭС заявіў у сваім звароце да нацыянальнага сходу 19 красавіка Аляксандр Лукашэнка.
Цяпер чытаюць
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары