Крэдытныя рэсурсы могуць быць выдзелены Беларусі на мадэрнізацыю інтэграцыйных праектаў. Такую думку ў інтэрв’ю БелаПАН выказаў пасол Расійскай Федэрацыі ў Мінску Аляксандр Сурыкаў, каментуючы зварот беларускіх уладаў з просьбай выдзеліць крэдыт на 2 млрд. даляраў.
«Расійскі бок, вядома, разгледзіць пытанне выдзялення рэсурсаў Беларусі, калі гэта пойдзе на мадэрнізацыю інтэграцыйных праектаў, прапанаваных Беларуссю. Вось на гэтыя праекты можна знайсці грошы, а проста так атрымаць іх будзе цяжэй», — зазначыў Сурыкаў.
Пры гэтым ён удакладніў, што варыянты давання крэдыту Беларусі могуць быць рознымі.«Якім чынам можа быць выдзелены гэты крэдыт — на міждзяржаўным узроўні ці па лініі банкаў — гэта іншае пытанне. Але рэсурсы могуць быць выдзелены для мадэрнізацыі таго бізнесу, які мае на мэце ўзаемавыгадны ўдзел і беларускіх, і расійскіх прадпрыемстваў», — мяркуе дыпламат.
Паводле слоў Сурыкова, сумесныя праекты, на якія можа быць выдзелены крэдыт, расійскі бок ужо ўхваліў.
«Праекты, пра якія ідзе размова, на слыху, у іх ліку — стварэнне сумеснага прадпрыемства на базе МАЗа і КАМАЗа, разглядаюцца таксама праекты з удзелам Мінскага завода колавых цягачоў, «Гродна Азота», «Інтэграла».Прадстаўнікі расійскага ўрада з гэтымі праектамі азнаёміліся, пагадзіліся, і рух ідзе. Праўда, не заўсёды сыходзімся ў пунктах гледжання, як гэтыя праекты рэалізаваць», — сказаў Сурыкаў.
«Калі мы разглядаем сёння магчымасць выдзялення крэдытных рэсурсаў Беларусі, мы глядзім перш за ўсё на гэтыя праекты», — удакладніў пасол.
У канцы мінулага года Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі паведаміў, што Масква гатова выдзеліць Беларусі крэдыт на мадэрнізацыю канкрэтных прадпрыемстваў і прапанавала беларускаму боку сфарміраваць такі спіс.
Кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова ў пачатку красавіка заявіла журналістам, што расійскі крэдыт на 2 млрд. долараў ЗША ў выпадку яго выдзялення будзе накіраваны на мадэрнізацыю беларускай эканомікі, а не на папаўненне золатавалютных рэзерваў.
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары