Здарэнні1515

На месцы будаўніцтва гатэля «Пекін» знайшлі чатыры мяхі костак

Яны нагадваюць чалавечыя парэшткі, паводле папярэдняй экспертызы, узрост знаходкі складае каля 50 год.

Экаактывістка «Зялёнай сеткі» Людміла Гайкоўская, якая ўваходзіць у ініцыятыўную групу па абароне парка 40-годдзя Кастрычніка, паведаміла «НН», што нядаўна на месцы будаўніцтва гатэля «Пекін» былі знойдзены чалавечыя косткі.

«Косткі адкапаў экскаватар. Большасць іх была ў першым каўшы з зямлёю, рэштку зачарпнуў за другі раз. Костак набралося некалькі мяхоў. Факт знаходкі зарэгістравала ўпраўленне крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС, справай займаецца Следчы камітэт. Цяпер будзем намагацца атрымаць больш інфармацыі пра гэты выпадак», — паведаміла яна.

У Ленінскім РУУС не пракаментавалі здарэнне, факт страшнай знаходкі пацвердзіў Следчы камітэт.

«Насамрэч, 30 красавіка ў парку 40-годдзя Кастрычніка ў часе правядзення будаўнічых працаў было адкапана чатыры мяхі фрагментаў костак. Па гэтым факце зараз праводзіцца праверка, — удакладніў прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў. — Фрагменты нагадваюць чалавечыя парэшткі. Паводзе папярэдне праведзенай экспертызы было ўстаноўлена, што даўніна захавання складае не менш за 50 гадоў, аднак больш дакладная дата будзе ўстаноўлена экспертамі пазней».

Герасімаў адзначыў, што прыпыняць будаўніцтва з-за знаходкі не мае сэнсу — Следчы камітэт пакуль не бачыць нічога крымінальнага.
Да таго ж, паводле Герамісава, косткі залягалі на ўзроўні грунтовых водаў, і больш маштабныя раскопкі могуць быць небяспечыня для работнікаў праз няўстойлівасць глебы.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка падзякаваў Сікорскаму за сустрэчу з Рыжанковым у Нью-Ёрку11

Беларуска праектавала метро ў Мінску, а зараз адказвае за станцыі ў Нью-Ёрку4

Былому гендырэктару Гродзенскага мясакамбіната далі сем гадоў калоніі3

Сурагатная маці з Брэстчыны расказала, чаму наважылася на такі шлях і як усё адбываецца1

Першае судна з беларускім каліем прыбудзе ў ЗША ў кастрычніку27

Судаленка: Мяне і адвакатам д’ябла называлі, і адвакатам «дармаедаў». Праз усё гэта прайшоў, ні пра што не шкадую2

Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу палітвязням7

Настаўніцу з-пад Петрыкава асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

У «Мінск-Свеце» здаецца ў арэнду кватэра з ваннай пасярод пакоя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць