Урад Расіі занепакоены ростам шэрага імпарту ў краіны Мытнага саюза. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў 16 мая падчас пасяджэння кабінета міністраў.
«Мы павінны старацца абараняць увесь знешні контур Мытнага саюза і сумесна з нашымі партнёрамі мінімізаваць рызыкі шэрага імпарту. Гэта ёсць, і аб’ёмы гэтага імпарту, на жаль, узрастаюць і моцна нас насцярожваюць. Нам з гэтай праблемай не справіцца самастойна, тут мы павінны дзейнічаць толькі разам з Беларуссю і Казахстанам», — сказаў ён.
Мядзведзеў таксама дадаў, што разгляданы на пасяджэнні праект асноўных кірункаў
Каментары