Меркаванні

Плыві ў даль, чоўн, воляй хваль…

Даруйце недасканалы пераклад, гэтыя словы неяк самі паўсталі, калі прачытаў водгук Сяргея Петрыкевіча («НН», №10’2007) на артыкул Янкі Саламевіча пра мову Беларускага радыё («НН», №8’2007).

Даруйце недасканалы пераклад, гэтыя словы неяк самі паўсталі, калі прачытаў водгук Сяргея Петрыкевіча («НН», №10’2007) на артыкул Янкі Саламевіча пра мову Беларускага радыё. («НН», №8’2007)

І хоць прайшло ўжо колькі месяцаў з часу зьяўленьня публікацый Я.Саламевіча і С.Петрыкевіча (на жаль, яны ня выклікалі дыскусіі), актуальнасьць узьнятай у іх праблемы (культура мовы) не паменшала.

Дзякуй Янку Саламевічу, якому ці не аднаму з сотняў беларускіх пісьменьнікаў, журналістаў, лінгвіс¬таў так зарупіў боль роднага слова, што ён ня мог сьцярпець і не пагрэбаваў чарнавой працай, каб сабраць і ляканічна патлумачыць шматлікія моўныя факты, якія сьведчаць пра хібы ў мове Беларускага радыё. Гэтыя факты досыць тыповыя, іх неабавязкова пашпартызаваць. У выпадку разгляду публікацыі Я.Саламевіча на вытворчых нарадах ці ў працэсе самаадукацыі кожны супрацоўнік радыё бязь цяжкасьці «пазнае» свае моўныя агрэхі і пры жаданьні можа іх пазбавіцца.

Каштоўна тое, што філёляг старэйшага пакаленьня перадае досьвед уважлівага слуханьня і ацэнкі гучальнага слова маладым людзям, у прыватнасьці працаўнікам гума¬нітарнай сфэры.

Ня раз і я парываўся адгукнуцца ў друку на якасьць некаторых радыё‑ і тэлеперадач, занатоўваў парушэньні нормаў вымаўленьня, націску, увогуле словаўжываньня. Напрыклад: гурбА сьнегу, Убрана палова плошчы; выкарыстаньне сьцьвярджальнай часьціцы (русізму) да замест правільных так, але, ага ды іншых у дыялёгу. Як добра, што вялікую частку і маіх падобных назіраньняў увабраў зьмястоўны артыкул Я.Саламевіча.

Слушную крытыку на адрас Беларускага радыё С.Петрыкевіч успрыняў як паклёп. У адрозьненьне ад «неаб’ектыўнага» аўтара артыкула, ён узяў на сябе ролю «праўдзівага» летапісца і прарока — калі падае зьвесткі з гісторыі і сёньняшняга дня беларускага радыё і тэлебачаньня, калі вяшчуе невясёлы лёс радыё і беларускай мовы ў яго праграмах. С.Петрыкевіч, аднак, ня робіць спробы схаваць сваё аўтарытэтнае «я», асабліва там, дзе яму чамусьці трэба падтрымаць і нават пахваліць радыё. Думаецца, калі б гэтае «я» (у водгуку ўжыта пяць разоў) скіраваць на абарону беларускай мовы, то задача яе захаваньня і дасканаленьня не была б такою невырашальнаю, як мяркуе С.Петрыкевіч.

…Памятаю на спэцсэмінары даклад Сяргея Петрыкевіча — здольнага, сур’ёзнага студэнта. Ён вывучаў культуру мовы пэрыядычнага друку, у прыватнасьці газэты «Звязда». Былі зробленыя тонкія назіраньні адносна правільнасьці формы слова, яго ўжываньня. Праўда, у студэнтаў аналіз часам выклікаў нязгоду: завялікая была прывязанасьць да акадэмічных слоўнікаў. Ведаем жа: слоўнікі і граматыкі не заўсёды і ня поўна адлюстроўваюць праявы жыцьця слова. Моўная практыка багацейшая за ўсякія слоўнікі і граматыкі.

А цяпер мяне проста ашаламіла: той самы Петрыкевіч, які яшчэ нядаўна выпрацоўваў і адстойваў у студэнцкім дасьледаваньні паняцьце моўнага ідэалу (безь яго не разьвіваецца літаратурная мова), фактычна адмаўляе беларускай мове ў магчымасьці і патрэбе дасягнуць належнага ўзроўню — крыху вышэйшага, чым сёньня валодаюць Ю. Зайцаў ці У.Трапянок. Першаму, насуперак сьцьвер¬джаньню С.Петрыкевіча, выяўна не стае мяккасьці вымаўленьня зычных. Напрыклад, у назьве перадачы «Служба бясьпекі», якую рэгулярна вядзе Ю. Зайцаў, у абодвух словах с гучыць цьвёрда. Хацелася б чуць болей «сакавітасьці» у адметным голасе У.Трапянка.

Не баіцца грэху С.Петрыкевіч за свае несправядлівыя ўпікі, зьдзеклівы тон на адрас беларускай мовы і яе адданых носьбітаў: «праславутае асыміляцыйнае памякчэньне», «добразычліўцы».

Згодны з «гістарычнай» часткай артыкулу С.Петрыкевча, дзе гаворыцца, што ў савецкія часы аддавалася шмат увагі падрыхтоўцы матэрыялаў для перадач радыё, вучобе дыктараў. Існавала добрая практыка ўлічваць думку слухачоў. Канкрэтызую.

У 50‑я студэнты Менскага пэдагагічнага інстытута імя М. Горкага Валянцін Рабкевіч і Кім Скурат выказалі заўвагі («ЛіМ», 18.04.1959) пра дыктарскае вымаўленьне на Беларускім радыё некаторых слоў, у тым ліку прозьвішча Седзельнікава. Тады супрацоўнікі радыё ня сталі шукаць лінгвістычнага апраўданьня, каб вымаўляць «пашпартны» запіс прозьвішча, а пагадзіліся зь беларускім слыхам і густам студэнтаў. З таго часу мы не адно дзесяцігодзьдзе з прыемнасьцю чулі: «Чытала дыктар Сядзельнікава».

Бясспрэчна, на Беларускім радыё, апрача названых С.Петрыкевічам дыктараў са знакам «плюс» (Сьвятлана Шушакова, Маргарыта Захарыя), ёсьць і іншыя прадстаўнікі добрай «старой школы» — Кацярына Несьцяровіч (цяпер Ягорава?), Уладзімер Баклеічаў. Падабаецца і мне мова Віктара Бабея, Міхася Дрынеўскага…

Каб жа толькі прафэсійная дасьведчанасьць і творчы набытак працаўнікоў слова перадаваўся як мага большай колькасьці беларускіх моўцаў!

Нейкай разгубленасьцю, няўпэўненасьцю вее ад напісанага С.Петрыкевічам. Аўтар водгуку апынуўся ў становішчы лодкі, гнанай хвалямі: «Адны памылкі пройдуць, а другія зьявяцца — што зробіш, людзям у прынцыпе ўласьціва памыляцца».

Поўны пэсымізм! Адна надзея: мінуць часы ўсякія (значыць, сядзі ціха і чакай). На жаль, так расчытваецца сэнс Сяргеевых нататкаў.

Ці гэта шчыра, ад душы?!

Алесь Каўрус, кандыдат філялягічных навук

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць