Папа рымскі Францішак прызнаў, што ў Ватыкане існуе «гей-лобі» і «плыня карупцыі».
Францішак зрабіў гэтую заяву на мінулым тыдні на закрытай сустрэчы з прадстаўнікамі святароў і манахаў у краінах Лацінскай Амерыкі і Карыбскага рэгіёна.
Чылійскі каталіцкі сайт апублікаваў пераказ той гутаркі.
Сайт падае словы Францішка, што ў Ватыкане «ёсць святыя людзі, але ёсць і карупцыя».
Афіцыйны прадстаўнік Ватыкана Федэрыка Ламбардзі адмовіўся ад каментароў. Ён спаслаўся на тое, што паседжанне было закрытае.
Каментары