Здарэнні11

Бойка ва Уруччы: версія міліцыі

Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС Мінска падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлены ўсе асобы ўдзельнікаў канфлікту, што здарыўся 24 чэрвеня ў 22.00 на вуліцы Гарадзецкай. Адзін з іх ужо затрыманы.

Як паведамілі у ГУУС Мінгарвыканкама, у панядзелак у 22.28 у дзяжурную службу паступіла паведамленне аб тым, што на аўтастаянцы па Гарадзецкага ў мужчыну стралялі з пнеўматычнай зброі і ён пацярпеў. Да месца скіраваўся нарад аддзела дэпартамента аховы. На месцы міліцыя застала пацярпелага (жыхар гэтага ж раёна, раней судзімы, 1987 года нараджэння), падазраваныя ўцяклі. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі даставіла пацярпелага ў бальніцу, дзе яму быў пастаўлены дыягназ «удар мяккіх тканак твару, алкагольнае ап’яненне». Пасля агляду медыкамі мужчына быў адпушчаны дамоў.

Ад падачы заявы пацярпелы адмовіўся. Аднак расказаў, што быў беспрычынна збіты трыма невядомымі у 22.00 на аўтастаянцы.
Паводле яго слоў, ён стаяў і курыў каля ўваходу ў магазін, а трое маладых людзей збілі яго без усялякай прычыны. Ад удараў ён страціў прытомнасць і тое, што адбывалася да прыбыцця міліцыі і медыкаў, не памятае. Паводле сведчання відавочцаў, яны чулі стрэлы з пнеўматычнай зброі.

Асобы ўсіх трох падазравааных устаноўлены, адзін з іх ужо затрыманы.

Праводзіцца далейшы комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Ёсць аператыўная інфармацыя аб дачыненні ўдзельнікаў інцыдэнту да аднаго з маладзёжных рухаў футбольных фанатаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты11

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Усе навіны →
Усе навіны

Двух былых міністраў абароны Кітая прыгаварылі да смерці. Перад самым арыштам аднаго з іх расхвальваў Лукашэнка

Беларускага прызёра Алімпіяды ў Парыжы злавілі на допінгу1

Расійскі ўрад прапанаваў перагледзець правілы легалізацыі расіян у Беларусі4

Мак.by прыпыніў будаўніцтва рэстарана ў Барысаве

Яшчэ адзін беларускі хакеіст падпісаў кантракт з клубам НХЛ1

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА23

«Вялікапераможны» крэатыў ад гродзенскіх прапагандыстаў: па цэнтральных вуліцах запусцілі бранявік з ваеннымі песнямі ВІДЭА15

«Беларуская Барбі» Кацярына Коба выйшла замуж у Швейцарыі. Імаверна, за таямнічага расійскага мультымільянера22

На ўездзе ў Будслаў паставілі знак з выявай Панны Марыі ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты11

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць