Свет1010

Лідарка Femen Іна Шаўчэнка стала «тварам» Францыі

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд у дзень нацыянальнага сьвята прэзэнтаваў галоўную паштовую марку краіны з абноўленым сымбалам Францускай рэспублікі — Марыянай — адным з правобразаў для стварэньня якой стала лідэрка скандальна вядомага ўкраінскага руху Femen Іна Шаўчэнка.

Марка з новым малюнкам Марыяны была створана двума маладымі ілюстратарамі і фатографамі: 33-гадовым Аліўе Сіяпа і 30-гадовым Давідам Кавена. Прэзыдэнт Францыі выбраў пераможцу з 15 варыянтаў, загадзя адабраных адмысловым журы і навучэнцамі ліцэяў.

«Для тых, якія пытаюцца, хто стаў мадэльлю Марыяны: гэта спалучэньне розных жаночых вобразаў, але ў асаблівасці Іны Шаўчэнкі, заснавальніцы FEMEN» — напісаў пасьля афіцыйнай цырымоніі Сіяпа ў сваім мікраблогу ў Twitter. Сіяпа — актыўны змагар за правы гомасэксуалістаў.

Малюнак Марыяны — маладой жанчыны ў фрыгійскім каўпаку — стаў нацыянальным сымбалем Францыі ў 1792 годзе. Дзяўчына ўвасабляе нацыянальны дэвіз Рэспублікі: «Свабода, Роўнасьць, Братэрства».

Паводле традыцыі, якая пачалася ў 1944 годзе, новы выяву Марыяны выбірае прэзыдэнт Францыі. Раней мадэльлю для Марыяны служылі такія вядомыя францужанкі, як Брыжыт Бардо, Мірэй Мацьё і Катрын Дэнёў.

Іна Шаўчэнка, якая на мінулым тыдні атрымала палітычны прытулак у Францыі, сказала нашаму радыё:

«Гэта быў сюрпрыз, гэта было зусім нечакана. Вельмі прыемна ўвайсьці ў гісторыю такім чынам. Але найбольш прыемны той факт, што цяпер, кожны раз, калі гамафобы, фашысты або экстрэмісты ў Францыі захочуць выслаць ліст поштай, ім давядзецца лізаць „Фэмэну“ зад».

26-гадовая Шаўчэнка прыехала ў Францыю ў жніўні 2012. Яна заявіла журналістам, што рашэньне падаць просьбу аб палітычным прытулку было для яе «стратэгічным» — прытулак мае паслужыць далейшаму разьвіцьцю руху, якому неабходна было ўладкавацца ў нейкай краіне. У верасьні 2012 Femen адкрыў у Парыжы свой «трэніравальны цэнтар» для актывістак «новага фэмінісцкага руху».

Паводле Шаўчэнкі, ва Ўкраіне ёй пагражае перасьлед за адну з акцый у падтрымку зьняволеных у Расеі удзельніц групы Pussy Riot, калі актывісткі Femen сьпілавалі драўляны крыж.

Рашэньне прэзыдэнта Алянда адносна новай выявы Марыяны выклікала шквал крытыкі ў сацыяльных сетках у Францыі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км12

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Усе навіны →
Усе навіны

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу28

У адной з вёсак пад Мінскам з'явіўся музей дарожных знакаў. Іх тут некалькі, ёсць нават «пешаходны пераход»

Дураў назваў шыфраванне ў WhatsApp «найбуйнейшым падманам карыстальнікаў у гісторыі»6

Літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 30 нелегалаў, якія вылазілі з падкопу на мяжы4

Меланія Трамп заявіла, што была ледзь знаёмая з Эпштэйнам і запатрабавала спыніць распаўсюджваць чуткі пра яе сувязі з ім2

У «разумных» футболках «Найка» дзіўна паводзяць сябе плечы. Кампанія прызнала праблему3

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

Прэзідэнт Чэхіі: Трамп за некалькі тыдняў зрабіў больш для падрыву даверу да НАТА, чым Пуцін за многія гады30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км12

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць