Інтэрнэт і СМІ1515

У Гродне з кабельнага пакета знік канал Polsat 

У рэдакцыю «Нашай Нівы» звярнуўся чытач, які паведаміў пра знікнення польскага канала Polsat з тэлеэфіру.

«Гродзеншчына ўпершыню за 25 гадоў аказалася без польскага тэлебачання!» — піша ён.

Буйны гродзенскі аператар кабельнага ТБ «Гарант» пацвердзіў «НН», што адключэнне сапраўды мела месца. «Спынілася трансляцыя з боку Польшчы. Мы даслалі польскаму боку запыт на права рэтрансляцыі канала са спадарожніка. Але каментары будуць толькі пасля іх адказу».

Мясцовыя жыхары пачалі актыўна абмяркоўваць гэтую тэму ў сеціве. Адзін з інтэрнаўтаў паведаміў, што ўжо пакінуў у кнізе скаргаў і прапаноў «Гаранта» прапанову вярнуць Polsat, а таксама ўвесці асобны пакет польскіх каналаў і заклікаў іншых зацікаўленых гродзенцаў, якія «фактычна выраслі на польскім ТБ», зрабіць тое ж.

Зразумела, жыхары памежжа могуць лавіць польскі сігнал наўпрост з тэррыторыі суседняй дзяржавы. Для гэтага патрэбная магутная і правільна накіраваная антэна і тэлевізар, здольны дэшыфраваць лічбавы фармат — Польша завяршыла пераход да лічбавага ТБ 23 ліпеня 2013 года.

Пакеты ж аналагавых і лічбавых каналаў, якія прапануюць насельніцтву як «Гарант», так і іншыя аператары кабельнага ТБ Гродзенскай вобласці, увогуле не ўтрымліваюць польскіх каналаў. Няма іх і ў спісе замежных телепраграмаў, якія атрымалі дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі. Сайты аператараў кабельнага ТБ Гродзеншчыны таксама не ўтрымліваюць і навінаў пра спыненне вяшчання канала Polsat і дату яго магчымага аднаўлення.

Каментары15

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі34

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць