Спорт33

Руслан Салей быў баец

7 верасня мінае два гады з таго дня, як беларускі абаронца загінуў у авіякатастрофе разам з усім складам яраслаўскага “Лакаматыва”.

На прэс-канферэнцыі ў Мінску новы галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Глен Хэнлан прыгадаў гісторыю з сваіх узаемаадносінаў з легендарным беларускім хакеістам Русланам Салеем.

Глен Хэнлан: “Аднойчы я выпусціў Салея гуляць у меншасці [“killing a penalty”]. І ён дзве хвіліны запар гуляў у меншасці, і вельмі стаміўся. А пад канец гэтага штрафнога часу адбылося выдаленне ў нашых сапернікаў. Тады я паглядзеў на Руслана і запытаўся, ці можа ён застацца на лёдзе. А ён не адказаў ні “так”, ні “не”. Ён проста павярнуўся і сказаў: “Ніколі не пытайся ў мяне, магу я ці не. Я заўжды магу застацца на лёдзе”.

“Я веру, што калі б Салей не загінуў, ён стаў бы вялікім трэнерам. У яго было хакейнае мысленне”, — дадаў канадскі трэнер.

Хэнлан працаваў са зборнай Беларусі ў 2005 і 2006 гадах, на якія прыйшоўся пік кар’еры Руслана Салея, а таксама ў 2009 годзе. З 1 ліпеня 2013 года ён ізноў ачоліў беларускую каманду. Кантракт з Хэнланам падпісаны на два гады з магчымасцю працягнуць яго яшчэ на год, калі трэнер дасягне пастаўленых задач

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў41

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканцы папярэдзілі пра магчымы тэракт у Маскве. ФСБ у выніку праверкі затрымала падлетка5

У Швейцарыі моладзь таксама пратэстуе. Былі сутычкі з паліцыяй19

Стары касмічны тэлескоп NASA вось-вось упадзе на Зямлю — ён важыць паўтары тоны1

Хакеіст «Нёмана»: мяне ўкусіў клешч — з не вельмі добрымі наступствамі3

У Рыме ў ноч Хэлаўіна беларуска з кіркай спрабавала трапіць у чужую кватэру3

Белы дом рыхтуецца дзейнічаць без згоды Кангрэса, калі на выбарах перамогуць дэмакраты7

Мінчанка клюнула на танныя морапрадукты. Але яны не прыйшлі2

Ад «дзякуй» да «наперадзе ДАІ»: як разумець сігналы кіроўцаў6

Украіна ўдарыла па расійскай вытворчасці ракет і СПА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў41

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць