Улада33

Віганд: Вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў застаюцца абавязковай умовай нармалізацыі адносін ЕС і Беларусі

Вызваленне і рэабілітацыя палітзняволеных па-ранейшаму застаюцца «неабходнай і абавязковай умовай для нармалізацыі адносін Еўрасаюза і Беларусі і рэалізацыі іх поўнага патэнцыялу».

Пра гэта заявіў кіраўнік дэпартамента Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы замежных дзеянняў Гунар Віганд 24 верасня на сустрэчы з журналістамі ў Мінску, паведамляе БелаПАН.

Еўрачыноўнік знаходзіцца з рабочым візітам у Беларусі 24–25 верасня. Ён паведаміў, што ўжо правёў сустрэчу з намеснікам кіраўніка МЗС Аленай Купчыной.

Вечарам 24 верасня ў яго запланаваны сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыі, а 25 верасня — з кіраўнікамі місій краін ЕС, акрэдытаваных у Беларусі.

Паводле слоў Віганда, сустрэча з Купчыной была «канструктыўнай і плённай». «Яе галоўнай мэтай было абмеркаваць, у якой меры ўрад можа паўдзельнічаць у «Дыялогу аб мадэрнізацыі Беларусі». Але, вядома, я зноў паўтарыў пазіцыю ЕС, што для нармалізацыі адносін неабходна вызваленне палітзняволеных», — сказаў ён.

Адказваючы на пытанне БелаПАН, ці змянілася пазіцыя афіцыйнага Мінска, які раней катэгарычна адмаўляўся ўдзельнічаць у праграме «Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі Беларусі», Віганд сказаў: «Мы канструктыўна працуем у гэтым кірунку, разумеем, наколькі гэта далікатныя пытанні».

Еўрачыноўнік адзначыў, што яго візіт з’яўляецца часткай спробаў Еўрасаюза «стаць бліжэй да Беларусі ў межах Усходняга партнёрства», саміт якога запланаваны на канец лістапада ў Вільні.

Пры гэтым Віганд падкрэсліў, што ў двухбаковых адносінах з Беларуссю ў межах Усходняга партнёрства ЕС прасунуўся не так далёка, як з астатнімі краінамі-ўдзельніцамі — Арменіяй, Азербайджанам, Грузіяй, Малдовай, Украінай.

У той жа час, на думку Віганда, двухбаковыя адносіны паміж Беларуссю і ЕС «паступова наладжваюцца».

Віганд сказаў, што па меры далейшага прасоўвання перамоўнага працэсу з Беларуссю ў межах «Дыялогу аб мадэрнізацыі» Еўрасаюз таксама хацеў бы дасягнуць поспеху і па пытанні заключэння пагадненняў аб аблягчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі, аднак станоўчага адказу ад беларускіх улад пакуль не было.

Пры гэтым еўрачыноўнік падкрэсліў, што на саміце ў Вільнюсе пагадненні аб аблягчэнні візавага рэжыму з ЕС і аб рэадмісіі плануецца падпісаць з Азербайджанам, а з Арменіяй яны неўзабаве павінны набыць моц.

«Так што Беларусь не адзіная краіна Усходняга партнёрства, з якой у ЕС не дзейнічаюць такія пагадненні», — заўважыў Віганд.

На пытанне журналістаў, ці не прывёз прадстаўнік Еўрасаюза запрашэнне Беларусі на ўдзел у віленскім саміце, Віганд адказаў адмоўна: «Чакаем, што Беларусь будзе ўдзельнічаць у саміце і атрымае запрашэнне на яго ў такім жа фармаце, як і іншыя краіны-партнёркі. Але не магу сказаць, на якім узроўні гэта будзе зроблена».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў12

Заснавальнік вядомага мінскага бара «Карма» адкрыў ужо трэцюю ўстанову ў Варшаве. Што за яна?7

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць