Свет

У Чарнобылі маюць збудаваць могільнік для атамных адкідаў

Украіна падпісала адпаведны кантракт з амэрыканскай кампаніяй “Holtec”.

У панядзелак ва Ўкраіне падпісалі два кантракты дзеля пераўтварэньня Чарнобыльскай АЭС у экалягічна бясьпечны аб’ект. Адзін кантракт склалі з францускім кансорцыюмам “Novarka” наконт будаўніцтва новага аб’екту пакрыцьця для чацьвертага блёку станцыі. Другі кантракт падпісалі Чарнобыльская АЭС і амэрыканская кампанія “Holtec” наконт будаўніцтва сховішча для адпрацаванага ядзернага паліва.

Паводле інфармацыі намесьніка кіраўніка сакратарыяту прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандра Чалага, новае пакрыцьцё чацьвертага блёку ЧАЭС гарантуе бясьпеку станцыі прынамсі на сто гадоў.

Эколягаў, грамадзкасьць больш непакоіць другі праект — сховішча для адкідаў. Спадар Чалы заявіў, што сховішча будзе выкарыстоўвацца выключна для абслугоўваньня ЧАЭС, і адкіды зь іншых краінаў прывозіць ня будуць. Але ўсё адно гэта ядзерны магільнік, прычым побач зь беларускай мяжой.

Начальнік Дэпартамэнту гідрамэтэаралёгіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Марыя Гермянчук патлумачыла, што ёсьць міжнародная працэдура. Краіна, якая будуе пры мяжы зь іншай дзяржавай небясьпечны аб’ект, павінна падаваць усе праекты і матэрыялы суседняй дзяржаве (у адпаведнасьці з канвэнцыямі “Аб раньнім паведамленьні пра ядзерную пагрозу” і “Аб транспамежным узьдзеяньні”).

Марыя Гермянчук распавяла:

“Мы ня можам уплываць на тое, што робіцца ў суседняй дзяржаве, але суседняя дзяржава павінна праводзіць з намі кансультацыі адносна сваёй дзейнасьці.

Мы можам прааналізаваць тыя матэрыялы, якія называюцца “Ацэнка ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе”. Калі мы іх прааналізуем і будзем бачыць, якія ёсьць рызыкі для нашай краіны, мы можам абмяркоўваць з суседняй дзяржавай захады, якія гэтыя рызыкі зьвялі б да мінімуму”.

Старшыня Дэпартамэнту ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС Уладзімер Чэрнікаў сказаў, што, паколькі беларускага фінансаваньня там няма, украінскі бок мае права заключаць кантракты з кім палічыць патрэбным.

Што да будаўніцтва сховішча, то яно фактычна там і было, кажа Ўладзімер Чэрнікаў:

“Сховішча там і было. Са станцыі туды ўсе адкіды звозіліся”.

А вось эколягі, грамадзкасьць выказваюць занепакоенасьць.

Кіраўнік грамадзкай арганізацыі “Беларускі сацыяльна-экалягічны саюз “Чарнобыль” Васіль Якавенка кажа:

“Гэта цэнтар Эўропы, да таго ж густанаселены. І галоўнае пытаньне — наколькі надзейна гэта будзе ў нетрах захоўвацца, і колькі гэтага “дабра” будзе завезена. Можа, абавязкова трэба, каб дзяржава наша зьвярнулася да прэзыдэнта Ўкраіны Юшчанкі, каб растлумачылі, раскрылі гэтыя праекты.

Гэтыя праекты не павінны быць засакрэчаныя, як засакрэчвалася ўсё ў савецкай дзяржаве. Думаю, намаганьняў грамадзкасьці тут малавата, але і грамадзкія арганізацыі будуць зьвяртацца”.

Эколягі сьцьвярджаюць, што ні адна краіна ў сьвеце не захоўвае ядзерных адкідаў у сябе пад бокам. Францыя вывозіць іх на выспы ў акіяне, Нарвэгія — у геалягічныя гранітныя сховішчы, ЗША — у пустэльню Нэваду.

Беларускі бок неаднаразова пратэставаў супраць плянаў пабудаваць магільнік ядзерных адкідаў у Літве недалёка ад мяжы зь Беларусьсю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?11

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Нараджальнасць у Беларусі зменшылася за год яшчэ на 10,7%. Новая закрытая статыстыка Мінздароўя7

У Мак.бай ужо выбіраюць новую назву для амерыкана21

Канапацкая перастане быць Канапацкай11

Пентагон: ЗША і Ізраіль нанеслі ў Іране ўдары па 15 тысячах цэляў

Палітык, які не браў удзелу ў выбарах, шматразова судзімы. Што вядома пра літоўца з прапагандысцкіх перадач БТ1

Караль Наўроцкі наклаў вета на атрыманне крэдыту для мадэрнізацыі польскай арміі. Ва ўрадзе незадаволеныя13

У раёне Нацыянальнай бібліятэкі мужчына выйшаў з дому на тры гадзіны і не вяртаецца ўжо трэці дзень2

«Мне быццам нас*алі ў кубак, а потым затушылі туды недакуркі»: расіянка раскрытыкавала мінскі аэрапорт22

Каля Кангрэса ЗША паставілі статую Трампа ў абдымках Эпштэйна на носе «Тытаніка»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?11

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць