Эканоміка5757

Сетка прадуктовых крамаў перайшла на беларускую мову

У «Март Ін» рэкламныя буклеты зробленыя па-беларуску.

«Тушка кураняці-бройлера, шалі падлогавыя, выпрамнік для валасоў» — гэта не дапаможнік па беларускай мове з малюнкамі, а рэкламны буклет сеткі супермаркетаў «Март Ін». Што гэта: маркетынгавы ход ці праява патрыятызму?

«Не сакрэт, што частка нашых інвестараў — літоўцы. Першае, што яны ў нас спыталі, — на якой мове мы размаўляем, ці размаўляем па-беларуску», — кажа менеджар па камунікацыях Алена Сітдзікава.

Літоўцы разумеюць, што большасць беларусаў у жыцці гавораць па-расейску. Але беларуская — другая дзяржаўная. Як ветлівыя госці, літоўцы вырашылі, што яе выкарыстанне будзе добрым ходам, павагай да краіны, у якой яны збіраюцца развіваць бізнэс.

«А таксама — што хаваць — ніхто больш пра гэтага не здагадаўся. Усе астатнія сеткі камунікуюць на рускай мове, не выкарыстоўваючы беларускую як сродак адрознення. Таму мы з задавальненнем зрабілі беларускую мову нашай адметнай рысай», — дадае Алена. Яна ж і займалася перакладам.

Натуральна, часам здараюцца памылкі. Напрыклад, адзін пільны жыхар Брэста параіў замяніць «куфаль» на «келіх» у рэкламным буклеце. «Лічу, што лепш так, чым аніяк. Мы вучымся разам з тымі, хто наведвае нашы крамы», — кажа дзяўчына.

Пакупнікі ды бізнэс-партнёры ідэю «беларусізацыі» «Март Іна» ўспрынялі пазітыўна.

Праблемы з разуменнем словаў ні ў каго не ўзнікалі. Зрэшты, галоўную інфармацыю для пакупнікоў — цэннікі — у краме вырашылі пакінуць па-расійску.

«Таму пакуль што беларуская — гэта рэкламныя лістоўкі і афармленне інтэр’ера.

То бок тое, што не выкліча дыскамфорт у людзей у працэсе выбару», — дадае Алена.

На яе думку, цалкам перайсці на беларускую ўдасца, толькі калі ўсе камунікацыі ў беларускім грамадстве пачнуцца на роднай мове. Тады хоцькі-няхоцькі людзі пачнуць разумець, прывыкаць, адаптавацца і карыстацца. Нейкая ж ідэалагічная праца ці заклікі да патрыятызму наўрад ці спрацуюць.

Март Ін

Першы «Март Ін» (вымаўляецца «марцін») адчыніўся ў жніўні 2012 у Мінску. Цяпер працуюць дзве крамы ў сталіцы, яшчэ па адной — у Брэсце, Бабруйску і Жодзіна. Сёлета плануецца адкрыць каля 10 новых крамаў у Ваўкавыску, Бабруйску, Гомелі, Брэсце і Салігорску. Уладальнікі — літоўскія бізнэсмэны браты Міндаўгас і Гінтарас Марцінкявічусы, якія таксама валодаюць доляй акцыі сеткі «Максіма».

Каментары57

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць