Мова99

Японец Юске Касівагі: Беларуская мова заўсёды супакойвае мяне

Японец Юске быў у Беларусі толькі праездам, аднак вывучае беларускую мову на курсах у Токіа.

Цяміць у адрозненнях тарашкевіцы-наркамаўкі, упэўнена карыстаецца беларускай лацінкай, любіць беларускія вершы і вывучае гісторыю беларускіх 90-х па незалежнай беларускай прэсе.

Y?suke Kashiwagi нарадзіўся, вырас і дагэтуль жыве ў Токіа. Цяпер ён магістрант універсітэта Васэда. Даследуе гісторыю СССР і спрабуе вывучаць гісторыю Беларусі пачатку ХХ стагоддзя. Вывучэнне ў Японіі даецца цяжка, бо паплечнікаў амаль няма дый матэрыялаў мала.

Беларускую Юске пачаў вывучаць у красавіку гэтага года і ўжо досыць добра размаўляе, чытае па-беларуску ды ўпэўнена карыстаецца беларускай лацінкай.

Юске цікава чытаць беларускія вершы, сярод якіх ужо ёсць фаварыт — «Явар і каліна» Янкі Купалы.

«Я яе шчыра люблю»

Спачатку я стаў цікавіцца гісторыяй Беларусі, бо калі быў студэнтам, даследаваў гісторыю СССР. Таму каб вывучаць гісторыю і грамадства, пачаў вывучаць мову. Але цяпер для мяне беларуская мова ўжо не толькі інструмент навучання. Я яе шчыра люблю.

У нас у Токіа ёсць штотыднёвы курс па беларускай мове «Беларуская гутарня», які арганізуюць беларуска і японка, якая валодае беларускай моваю. Я ўдзельнічаю ў кожным занятку і там вывучаю мову.

«У самой Беларусі мала хто валодае беларускай мовай»

Вывучаць граматыку, запамінаць новыя словы — усё дужа цяжка. Але самае складанае, што нялёгка знайсці носьбітаў беларускай мовы. То бок калі хочам гутарыць з кімсьці на беларускай мове, звычайна не можам.

Аднак па-мойму, самае галоўнае — не спыняцца. У такой сітуацыі вельмі важна, што беларускамоўныя беларусы стараюцца выкладаць і распаўсюджваць беларускую мову. Таму я паважаю людзей, якія робяць такія спробы.

Мне вельмі цікавая моўная сітуацыя Беларусі, бо я цікаўлюся самасвядомасцю народаў у свеце, і беларуская моўная сітуацыя вельмі асаблівая ды характарная.

У Японіі мноства японцаў ведаюць толькі японскую мову. Таму мне дужа цікава, што ў Беларусі няшмат хто валодае беларускаю моваю. І хаця ў іншых краінах былога Савецкага Саюза, нават у краінах, дзе, як і ў Беларусі, шматлікія людзі звычайна і ў доме размаўляюць па-расійску, улада стараецца захоўваць мову тытульнай нацыі. Але ў Беларусі нават калі хочаш працаваць у дзяржаве, не трэба валодаць беларускай мовай. Я ведаю, што сітуацыя Японіі таксама асаблівая і характарная. Але менавіта таму, што ў нас сітуацыя адваротная, мне гэтая адрознасць і цікавая.

Я цяпер стараюся чытаць «Нашу Ніву» 90-х гадоў.

Гэта проста ад цікавасці. Я шчыра хачу разумець беларусаў, таму спрабую вывучаць мову, чытаць навіны, г.д. І адначасова я як аматар беларускай культуры і гісторыі цікаўлюся тым, якую думку мелі беларускамоўныя актывісты пасля таго, як СССР знік.

«Яна заўсёды супакойвае мяне»

Беларуская мова прыемна гучыць. І яна насамрэч падобная да расійскай. Гэта натуральна. Беларуская, украінская ды расійская — усе ў адной усходнеславянскай сям’і. Яны лагічна падобныя адна да адной.

Вельмі прыгожая і чароўная мова. Гукі меладычныя. Я яе вельмі люблю. Беларуская мова, мне здаецца, вельмі мяккая.

Яна заўсёды супакойвае мяне.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні35

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года45

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні35

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць