З Масквы. Блог Алеся Чайчыца1515

Шпацыры па беларускай Маскве: беларускія вуліцы

У Маскве налічваецца больш за дзясятак вуліц, названых у гонар беларускіх гарадоў або беларусаў.

У Маскве налічваецца больш за дзясятак вуліц, названых у гонар беларускіх гарадоў або беларусаў.

У цэнтры горада вуліц зь яскрава «беларускімі» назвамі ёсьць толькі дзьве: Первая Брестская улица і Вторая Брестская улица, названыя так у 1870-х гг. па Берасьцейскім вакзале (які пазней быў перайменаваны ў Беларускі вакзал).

Іншыя назвы ў гонар беларускіх гарадоў і земляў:

  • улица Минская
  • улица Витебская
  • улица Гродненская
  • улица Оршанская
  • Несвижский переулок
  • улица Полоцкая
  • Полесский проезд
  • улица Беловежская

Ёсьць некалькі вуліцаў, названых у гонар людзей, зьвязаных з Беларусьсю, але стоадсоткавых беларусаў сярод іх вельмі мала:

  • улица Авиаконструктора Сухого
  • улица Твардовского
  • улица Академика Арцимовича (Леў Арцімовіч — савецкі атамны фізык, вырас у Беларусі і скончыў Беларускі Дзяржаўны Ўнівэрсітэт)
  • улица Маршала Соколовского (Васілій Сакалоўскі — чырвонаармейскі маршал родам з Гарадзеншчыны, які ў анкетах пісаўся «рускім»)
  • бульвар Маршала Рокоссовского (маці - беларуска зь Целяханаў)
  • улица Усиевича (Грыгорый Усіевіч — бальшавік родам зь беларускай Браншчыны)

Варта згадаць, што з 1964 па 1994 гг. сучасны Большой Патриарший переулок называўся вуліцай Адама Міцкевіча (улица Адама Мицкевича). Лубянская плошча за савецкім часам насіла назву Плошча Дзяржынскага (Площадь Дзержинского, адпаведная станцыя мэтро называлася «Дзержинская»). У 90-я гэтым вуліцам былі вернутыя спрадвечныя назвы.

Таксама нельга не адзначыць і гэтыя блізкія нам назвы:

  • улица Вильнюсская
  • Литовский бульвар
  • Смоленская набережная
  • Смоленская площадь
  • Смоленская-Сенная площадь
  • Смоленская улица
  • 1-й Смоленский переулок
  • 2-й Смоленский переулок
  • 3-й Смоленский переулок
  • Смоленский бульвар
  • улица Брянская
  • 1-й Брянский переулок
  • 2-й Брянский переулок
  • улица Брянский Пост

***

Папярэднія шпацыры:

Каментары15

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць