Эканоміка11

Замежны гандаль Беларусі дасягнуў небяспечнага дэфіцыту

Сальда замежнага гандлю таварамі за студзень—верасень 2013 года склала мінус 3 млрд 263 млн долараў, паведамляе Белстат. У студзені—жніўні гэты паказчык складаў мінус 2 млрд 779 млн долараў. Такім чынам, за адзін месяц адмоўнае сальда вырасла на 484 млн долараў.

У студзені—верасні 2012 года сальда замежнага гандлю таварамі было станоўчым і складала 1 млрд 482 млн. долараў.

Экспарт беларускіх тавараў за дзевяць месяцаў гэтага года скараціўся на 21,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага і склаў 28 млрд 557 млн долараў. Імпарт паменшыўся на 8,6% да 31 млрд 821 млн долараў.

Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі назіраецца, у прыватнасці, з краінамі СНД (3949 млн долараў), у тым ліку партнёрам Беларусі па Мытным саюзе і ЕЭП Расіяй — мінус 4525 млн долараў.

Экспарт у краіны СНД скараціўся на 1,6% (да 17 294 млн долараў) у параўнанні са студзенем—вераснем 2012 года, імпарт — на 19,4% (да 18 821 млн).

Што датычыцца краін МС і ЕЭП, то тавараабарот з Расіяй паменшыўся на 11,1% (да 26 645 млн долараў), экспарт жа павялічыўся на 5,8% (да 12 560 млн долараў).

Станоўчым сальда замежнага гандлю таварамі застаецца з Казахстанам (577 млн долараў) і краінамі ЕС (666 млн долараў). Летась за аналагічны перыяд сальда ў гандлі з ЕС складала плюс 8 396 млн долараў. Разам з тым тавараабарот з Казахстанам паменшаў на 4,2% (да 702 млн долараў), экспарт застаўся на ўзроўні мінулага года, а імпарт стаў меншы на 32,9%.

Тавараабарот з краінамі ЕС скараціўся на 25,1% (да 15 991 млн долараў). Экспарт паменшаў на 44% (да 8 329 млн), імпарт вырас на 18,3% (да 7 663 млн долараў).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь2

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

Палітолаг Валер Карбалевіч назваў самы важны дзень у сваім жыцці5

У Беларусі абмежавалі доступ да сайтаў з-за мяжы праз небяспечныя памылкі ў PHP3

У Беларусі здымаюць серыял пра «СВА». Набіраюць масоўку на дыверсантаў, а сярод акцёраў — былы міністр Руслан Чарнецкі8

У Еўропе абмяркоўваюць, хто мог бы весці перамовы з Пуціным ад яе імя8

Статкевіч: Калі Беларусь возьме ўдзел у агрэсіі супраць NATO ці стане тылам для такіх дзеянняў, то ўдар NATO па Беларусі будзе непазбежным6

Трамп адказаў, ці лічыць ён Пуціна гуманістам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь2

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць