Свет88

«Нафтагаз Украіны» спыніў закупкі газу ў «Газпрома»

«Нафтагаз Украіны» з 8 лістапада спыніў закупку газу ў «Газпрома», паведамляюць СМІ Украіны і Расіі, спасылаючыся на расійскае Цэнтральнае дыспетчарскае ўпраўленне паліўна-энергетычнага комплексу (ЦДУ ЕЭК).

Паводле інфармацыі ЦДУ ТЭК, у кастрычніку ўкраінская дзяржкампанія атрымала 3,2 мільярда кубаметраў расійскага паліва, або ў сярэднім па 104 мільёны кубаметраў у суткі.

6-7 лістапада закупкі газу скараціліся да 9 мільёнаў кубаметраў у суткі, а з 8 лістапада спыніліся.

7 лістапада віцэ-прэм'ер Украіны Юры Бойка заяўляў, што «Нафтагаз» знізіў закупкі газу «Газпрома» ў чатыры разы. Адначасова «Нафтагаз Украіны» разлічыўся з расійскім «Газпромам» за пастаўкі прыроднага газу ў кастрычніку, паведаміў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Эдуард Ставіцкі. «Аплацілі.

Скажу 20 лістапада, калі дакладныя дадзеныя ўсё збяром, але аплацілі», —адказаў Ставіцкі на пытанне пра тое, колькі «Нафтагаз» імпартаваў у кастрычніку і на якую суму.

У канцы кастрычніка кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер паведаміў, што ўкраінскі бок не заплаціў за газ, пастаўлены ў жніўні, завінаваціўшыся расійскай кампаніі 882 млн даляраў, і прапанаваў перайсці на перадаплатную сістэму паставак газу на Украіну.

У верасні прэзідэнт Віктар Януковіч заявіў, што Украіна будзе працягваць скарачаць закупкі расійскага газу, калі не дасягне кампрамісу з Расіяй.

У чацвер, 7 лістапада, прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў заявіў, што за кастрычніцкія пастаўкі «Нафтагаз Украіны» павінен «Газпрому» 1,355 мільярдаў даляраў, паведамляе ўкраінскае агенцтва УНІАН.

Аднак, паводле крыніцаў УНІАН у «Нафтагазе Украіны», Украіна заплаціць «Газпрому» за кастрычніцкія пастаўкі толькі 15 мільёнаў даляраў, бо гэта адпавядае аб'ёмах газу набытага ў Расіі за гэты месяц.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць