Усяго патроху

Прыехалі на «Славянскі базар» і засталіся. Гісторыя кубінскіх артыстаў, што жывуць у Мінску

Са станцыі метро «Пралетарская» ёсць толькі адзін выхад, другі ж засланяе скульптура рабочага. Можа падацца, што «Пралетарская» наогул безвыходная і бескарысная, хіба што вам трэба злавіць электрычку на Смалявічы або знайсці сям’ю кубінскіх артыстаў, якія тут жывуць. Два гады таму Барбара і Эдуарда прамянялі Кубу з усім яе Карыбскім басейнам на безвыходны Менск. Кажуць, ім падабаецца.

Першы снег

Пакуль мы блукалі між электрычак, крам «Прадукты» і заводаў рознага кшталту, выпаў першы снег. Нам-та што – адфоткалі для інстаграмаў і забыліся, а для кубінцаў снег – гэта не экзотыка нават, а нейкая трансцэндэнтнасць. «Снег – гэта блаславенне Госпада, гэта шчасце!» – вітаюць нас з парога Барбара Гравэ дэ Піральта і Эдуарда Фэрэр Санчас. Амаль два гады таму яны прыехалі ў Беларусь, каб выступіць на «Славянскім базары», атрымалі запрашэнне ад прадзюсара застацца і не адмовіліся, хоць на роднай Кубе і былі вядомымі артыстамі.

Цяпер да кубінскай музыкі і спеваў яны прывучаюць беларускую публіку. Нават не валодаючы ні рускай, ні англійскай мовамі, артысты пачуваюцца ў нашай краіне цалкам камфортна. Толькі халады могуць вывесці іх з раўнавагі. «Першы ў жыцці снег мы пабачылі на Каменнай горцы, – успамінае Эдуарда. – Насамрэч, гэта відовішча больш уразіла жонку, Барбара так радавалася!»

Барбара радуецца і цяпер, калі выглядвае ў акно і бачыць, што снег засыпаў ужо ўсе прыпаркаваныя ля пяціпавярховіка машыны. «Першыя ў нашым жыцці халады наступілі нечакана, – распавядае Барбара, адначасова дэманструючы нам свае канцэртныя строі. – Прыйшлося нават пазычаць цёплыя рэчы ў нашых сяброў, таксама кубінцаў, якія пражылі ў Беларусі куды даўжэй».

З дапамогай кубінскай амбасады сям’я знайшла іншых прадстаўнікоў дыяспары, а з імі – магчымасць ладзіць канцэрты ў мясцовых кубінскіх барах, рэстаранах, а таксама час ад часу адпраўляцца ў турнэ па беларускіх гарадах. Гардэроб кубінскай спявачкі так і ззяе стразамі – эскізы яе канцэртных строяў робіць муж, ён жа ўпрыгожвае туфлі.

Так, асляпляючы гледачоў то прыгажосцю, то стразамі, Барбара абзавялася ў Менску прыхільнікамі і запэўнівае, што па былой кубінскай славе не сумуе. «Можа стацца так, што праз некалькі гадоў мы з’едзем у іншую краіну – для артыстаў гэта не павінна быць праблемай», – кажа Барбара.

Цяпер сям’я пакідае Менск толькі на час надта лютых халадоў. У студзені бяруць квіток да Кубы, каб вярнуцца ў красавіку. «Мяне ўражвае, як вашыя дзяўчыны здольныя заставацца жаноцкімі, нават калі ім даводзіцца захутвацца ў шалікі ды курткі, – заўважае Барбара. – На Кубе ўсё не так – мінімум адзення, якое падкрэслівае фігуру, пры сарака градусах вышэй за нуль гэтага дастаткова.

Але ў Беларусі свая мода, свой стыль – калі б я выйшла ў гэтым касцюме з дому на Кубе, людзі не зразумелі б мяне». На Барбары – строгі касцюм-двойка, за якім, аднак, не схаваеш кубінскага тэмпераменту. «Мне трэба паправіць прычоску, я ўсё ж артыстка, таму павінна выглядаць ідэальна нават у хатняй абстаноўцы», – какетнічае Барбара.

Працяг гісторыі чытайце тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»33

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Літвы ішоў з крамы і захапіўся выступам беларускага вулічнага музыканта30

«Белавія» запускае код-шэрынг з расійскай Red Wings — рэйсы дзвюх кампаній можна будзе купіць адным білетам2

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

«Прыязджаю — возера няма». У Лагойскім раёне за два дні знік вадаём

Паляўнічыя паранілі мядзведзя. Цяпер мясцовым раяць не хадзіць у лес6

Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала2

Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў1

У Брэсце чачэнец абрабаваў зімбабвійца. Беларус дапамагаў рабаваць, але кашалёк вярнуў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»33

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць