Афіша

Адзначыць Каляды ў вёсцы, якую CNN уключыла ў топ-10 найлепшых

«Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» запрашае ў вандроўку на святкаванне Калядаў 5-7 студзеня ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна да фальклорнага-этнаграфічнага гурта «Міжрэчча».

У вёсцы Пагост першым у нашай краіне ў 2004 годзе ўзяты пад ахову дзяржавы абрад на свята Юр’я «Карагод» як аб’ект нематэрыяльнай культурнай спадчыны (у літаратуры — «Тураўскі карагод», бо ёсць этнічнай адметнасцю жыхароў Тураўшчыны). Абрад вядомы амаль ва ўсіх вёсках Тураўшчыны, аднак у жывым бытаванні яго захаваў толькі фальклорна-этнаграфічны гурт «Міжрэчча», створаны ў 1980 годзе выдатнай спявачкай і захавальніцай традыцыйнай культуры вёскі Кацярынай Аляксееўнай Панчэня. Гурт захоўвае матэрыяльную і нематэрыяльную культуру сваёй вёскі, звычаі і абрады, характэрныя для жыхароў Тураўшчыны.

У 2010 годзе беларуская вёска Пагост заняла трэці радок у спісе найлепшых месцаў для святкавання Калядаў паводле версіі тэлекампаніі CNN.

Праграма тура

5 студзеня заезд у Тураў наведаць музей, 2 царквы (адзін новы сабор, у другой царкве 2 каменныя крыжы), Барыса-Глебскія могілкі (дзе расце каменны крыж), замчышча.

Тураўшчынай называюць міжрэчча Прыпяці і яе правабярэжных прытокаў — Гарыні і Сцвігі з часткай прылеглай тэрыторыі з усходу і поўдня. Гэта быў земляробчы, рамесніцкі і духоўны аазіс на тэрыторыі нашай краіны яшчэ з дахрысціянскіх часоў. Вёска Пагост — адно з самых старажытных паселішчаў у гэтым рэгіёне. Яна знаходзіцца, як у клінку, у міжрэччы Прыпяці і Сцвігі і ёсць паўночна-ўсходнім пунктам Тураўшчыны.

Улічваючы што 5-6 студзеня гэта яшчэ пост, можна будзе пакаштаваць мясцовыя посныя стравы, пачуць і паспяваць разам поставыя песні, убачыць, як робяць саламянага павука, папяровыя кветкі, калядныя маскі.

І ўрэшце, абавязкова паўдзельнічаць у падрыхтоўцы да Калядаў (6 студзеня) і, безумоўна, у самім абрадзе (7 студзеня).

Як тлумачыць Рэгіна Гамзовіч, «першы дзень Раства на іх гаворцы называецца Каляда — ідуць па вёсцы з каляднай зоркай, званочкам абвяшчаючы радасную вестку, спяваюць пад вокнамі песні-калядкі. Сярод песень-калядак ёсць «прахадная песня» з такімі словамі: «паехала каляда з канца ў канец». Значыцца, значэнне слова «каляда» — гэта трохдзённае святкаванне, пачынаючы з Раства 7 студзеня; затым агульнавядомая каляда — гэта пачастунак калядоўшчыкам, які складаецца са страваў з забітага кабана, пірагоў (хлеб з пшанічнай мукі), іншых дароў за спяванне і віншаванне са святам; а таксама цыкл святаў у гонар зімовага сонцавароту, які складаецца з Раства, Шчадраца і Вадохрышча. У пагашчан каляда — гэта таксама гурт, які ідзе з песням-калядкамі і прыносіць свята ў кожную хату».

А гэта значыць, што пасля вандроўкі будзе досыць часу праверыць атрыманая веды на практыцы: пакалядаваць, павіншаваць родных і сяброў.

Рэгіна Станіславаўна раскажа шмат цікавага пра Тураўшчыну, в. Пагост і гурт «Міжрэчча», не кажучы ўжо пра калядную традыцыю.

Забяспечыць начлегам ласкава прапанавалі ўдзельніцы гурта «Міжрэчча».

Вам спатрэбяцца грошы на праезд, наведванне музея і харчаванне (300-400 тысяч беларускіх рублёў, бо цана праезду ў адзін бок на маршрутцы —110 тысяч рублёў).

Арганізатары: РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства». Грамадскі эксперт у традыцыйнай культуры Рэгіна Гамзовіч.

Заяўкі і пытанні чакаюць на нумар +375 25 9059589 (Настасся).

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін асудзіў парушэнне Ізраілем Статута ААН і нормаў міжнароднага права11

За месяц попыт на лялек Лабубу вырас на «Куфры» ў 6,5 раза7

Пад Салядарам адзін расійскі самалёт збіў іншы?4

Ізраільская ракета ўдарыла па рэзідэнцыі Вярхоўнага лідара Ірана Алі Сееда Хаменеі3

Падчас ізраільскай атакі на Іран забілі камандзіра спецпадраздзялення «Кудс»1

Нетаньяху ўвёў Іран у зман з дапамогай вяселля, а Трамп — сваімі заявамі8

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране12

Трамп: Незразумела, ці засталася ў Ірана ядзерная праграма3

«Раней быў смачнейшы». У тыктоку абмеркавалі мінулае і сучаснасць квасу з жоўтай бочкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць