Улада1111

Лукашэнка: Я не хачу, каб мой народ хадзіў пад чыімсьці бізуном

У адносінах Беларусі з Захадам наладзіўся дыялог, заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі найбуйнейшы беларускіх СМІ.

«У апошні час, мы гэта не афішуем, гэта не проста сімптомы, мы правялі шэраг мерапрыемстваў, хай не публічных. Часта многія еўрапейцы, якія прыязджаюць да нас, просяць, каб гэта было не публічна, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Я з імі адкрыта размаўляю, калі яны просяцца да мяне на прыём, нікому не адмаўляю, з усімі гутарым — ад кангрэсменаў ЗША да звычайных палітыкаў і нават былых з Еўропы. Яны вядома ўплывовыя ў сваіх краінах. І ў нас такіх кантактаў адбылося вельмі шмат, пайшоў нейкі дыялог. Няхай мы не сядзім за агульным сталом і не абмяркоўваем праблемы (мы да гэтага прыйдзем), але ёсць нейкі дыялог, і гэта ўжо добра».

Па словах прэзідэнта, з-за такіх пасярэднікаў даводзіцца беларуская пазіцыя, у тым ліку да канцлера ФРГ Ангелы Меркель і іншых палітыкаў.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што незалежнасць Беларусі нельга ўяўляць як сыход ад супрацоўніцтва з Расіяй.

«Мы хочам жыць на сваім кавалку зямлі, мець суверэнітэт. Я не хачу, каб мой народ больш хадзіў пад чыімсьці бізуном. Гэта мая галоўная задача як першага прэзідэнта», — заявіў Лукашэнка.

«Наша незалежнасць — гэта святое, але яна яшчэ павінна быць зразумелая нашым суседзям. Яна не павінна быць агрэсіўнай. Мы не тая краіна, у нас не тая моц, каб агрэсіўна ставіцца да Захаду ці да Усходу», — лічыць Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ніколі не будзе сябраваць з Захадам супраць Расіі і аналагічна развіццё беларуска-расійскіх адносін не будзе весціся на шкоду супрацоўніцтву на заходнім вектары.

«Таму ў апошні час азначыўся перыяд, калі мы адзін на аднаго не нападаем. Мы пачалі неяк размаўляць. Літва зразумела, што траціна бюджэту ў іх — гэта Беларусь. Латвія — тое ж самае», — дадаў Лукашэнка.

Каментары11

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць