Грамадства1010

У Беларусі складуць «чорную кнігу сталінізму»

У Беларусі будзе створана электронная «Чорная кніга сталінізму. Беларусь: злачынствы, тэрор, рэпрэсіі», паведаміў 12 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску кіраўнік беларускага аддзялення міжнароднага гісторыка-асветніцкага, дабрачыннага і праваабарончага таварыства «Мемарыял» гісторык Ігар Кузняцоў.

«Паколькі кніга ствараецца ў электронным выглядзе, — адзначыў ён, — ніякіх абмежаванняў па аб'ёме матэрыялаў не прадугледжваецца. Кожны можа падаць матэрыялы, фота, копіі дакументаў аб сваіх сваяках, якія пацярпелі ад рэпрэсій, — без усякай цэнзуры і абмежаванняў».

Па словах Кузняцова, кніга будзе складацца з двух частак. Першая будзе ахопліваць перыяд з 1929 -га па 1953 год і ў далейшым будзе папаўняцца матэрыяламі з 1917-га па 1928, пасляваеннымі падзеямі і «тым, што характэрна для сучаснай Беларусі, - гісторыя рэпрэсій у нас, на жаль, не скончылася».

Як сказаў кіраўнік беларускага «Мемарыялу», кнізе будуць папярэднічаць тры прадмовы - французскага гісторыка Нікаля Верта і Аляксандра Грыцанава, які пайшоў з жыцця, вядомага сваімі даследаваннямі прыроды таталітарызму і аўтарытарызму. Аўтар трэцяй прадмовы пакуль не вызначаны. Сярод аўтараў кнігі Кузняцоў назваў Таццяну Процьку, Аляксандра Урублеўскага, Радзіма Гарэцкага, Ірыну Раманаву, Ніну Стужынскую, Леаніда Маракова, Леаніла Лыча і іншых, у тым ліку прадстаўнікоў замежных краін.

«Праект выключна грамадскі, ніякія гранты, прыцягнутыя фінансы выкарыстоўвацца не будуць», - заявіў Кузняцоў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю10

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць