У Міхайлаўскі сабор у Кіеве медыкі прынеслі абгарэлае цела актывіста. Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, яго знайшлі ў згарэлым у ноч на 19 лютага Доме прафсаюзаў.
Цела абгарэла да непазнавальнасці, так што нават нельга вызначыць пол чалавека. Па словах медыкаў, гэта не адзінае абгарэлае цела, знойдзенае ў Доме прафсаюзаў.
Пазней прэс-служба Штаба нацсупраціву распаўсюдзіла паведамленне, што ў Доме прафсаюзаў падчас пажару, які адбыўся ў ноч на 19 лютага, ніхто не пацярпеў.
«Разам з тым, на некаторых інтэрнэт-сайтах з'яўляюцца паведамленні пра нібыта наяўнасці ахвяр у час пажару. Такія паведамленні не адпавядаюць рэчаіснасці», — гаворыцца ў заяве.
Раней міністр аховы здароўя Украіны Раіса Багатырова паведаміла пра 26 загінулых у сутыкненнях 18 лютага. Дзесяць з іх — супрацоўнікі МУС.
-
Ізраіль высылае «Лекараў без межаў» з сектара Газа. Медыкі адмовіліся даваць імёны сваіх людзей у рукі сілавікоў, асцергаючыся рэпрэсій супраць персаналу
-
Абараніць Ізраіль і арабскіх саюзнікаў. ЗША не ўдараць па Іране, пакуль не залатаюць дзіркі ў СПА
-
Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары