Культура1717

Новыя беларускамоўныя дыскі і кніжкі для праваслаўных

Пабачылі сьвет два дыскі беларускамоўных праваслаўных богаслужбаў: аудыёдыск «Бажэственная Літургія» і дыск у фармаце МР‑3 «Пачуй, Божа, малітву маю!», а таксама брашура «Малебен за беларускі народ з акафістам прападобнай Еўфрасіньні Полацкай».

Інфармацыйным агенцтвам Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў выпушчаны два дыскі беларускамоўных праваслаўных богаслужэняў: аудыё‑дыск «Бажэственная Літургія» і дыск у фармаце МР‑3 «Пачуй, Божа, малітву маю!», які ўключае:

  • уступнае слова протаіерэя Сергія Гардуна пра пераклады богаслужэбных тэкстаў на беларускую мову;
  • Бажэственную Літургію;
  • Малебен;
  • Паніхіду (запіс з удзелам маладзёжнага хору Свята‑Петра‑Паўлаўскага сабора г. Мінска);
  • Малітвы ранішнія;
  • Малітвы вячэрнія (чытае протаіерэй Сергій Гардун);
  • Песнапенні Багагласніка (выконвае Брацкі хор Свята‑Петра‑Паўлаўскага сабора г.Мінска).

Набыць дыскі можна ў лаўцы Свята‑Петра‑Паўлаўскага сабора, а таксама ў Брацтве ў гонар Віленскіх мучанікаў. Тэл.: 226‑98‑15.

Раней, у верасні 2007 года Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў выдала брашуру «Малебен за беларускі народ з акафістам прападобнай Еўфрасінні Полацкай». Гэтае чарговае багаслужэбнае выданне на беларускай мове змяшчае новую рэдакцыю беларускага перакладу акафіста прп. Еўфрасінні Полацкай з улікам практыкі беларускамоўных богаслужэнняў. Выданне выканана па просьбе і пры ўдзеле мінскага храма ў гонар іконы «Усіх гаротных Радасць», дзе ў 1‑ю суботу кожнага месяца ў 17‑00 праводзіцца на беларускай мове малебен за беларускі народ з акафістам прп. Еўфрасінні.

Набыць брашуры можна: у лаўцы храма «Усіх гаротных Радасць» (вул.Прытыцкага, 65) і ў Брацтве ў гонар Віленскіх мучанікаў (вул. Ракаўская, 4, тэл.: 226‑98‑15).

Паводле church.by

Каментары17

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што «Праект Свабода» у Армузскім праліве будзе прыпынены2

Сталіца Мексікі апускаецца пад зямлю так хутка, што гэта бачна з космасу1

Першым фіналістам Лігі чэмпіёнаў стаў лонданскі «Арсенал»1

Пачаўся абвешчаны Уладзімірам Зяленскім «рэжым цішыні»2

Студэнт з Конга, які абурыўся цэнамі на Coca-Cola, пакінуў Беларусь і паабяцаў раскрыць праўду9

Хутка кіроўцы грамадскага транспарту ў Мінску перастануць прадаваць талоны на праезд7

У Гомелі ў дзяўчыны задымілася машына, а яна прыехала на ёй проста да бензакалонкі ВІДЭА9

Трамп: Ірану пара было б ужо і капітуляваць8

ЗША выдзеляць 100 мільёнаў даляраў на аднаўленне бяспекі саркафагу на Чарнобыльскай АЭС3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць